17. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab4tt.narod.ru

 

 

2011     ШЧАСЛIВЫЯ

 

Занадта жорсткi навакольны свет,

Ён – як зiма, цi з халадамi восень,

А хочацца цудоўных цёплых лет

Або чароўных, ў белых кветках, вёсен.

 

Бязмежнае вакол пануе зло,

Душу гнятуць трывогi i напасцi,

Хачу, у ёй каб сонейка ўзышло,

I скончылiсь бясконцыя няшчасцi.

 

Бо зло i жорсткасць – горшыя з умоў,

Ды, калi ёсць да лепшага iмкненне,

Каб шчасце мець, галоўная з асноў:

Душы патрэбны крылы летуцення.

 

Шчаслiвыя, як цела на зямлi,

Але душа ляцiць пад аблакамi,

Патрэбна, стан такi каб набылi,

Глядзець на свет ўлюбёнымi вачамi.

 

27.03.1997

 

Home Page     Змест

 

2017     ПАТРЭБА

 

Душы прыемна ўвышынi ляцець,

Ўзнiмацца у блакiт нябёс iмклiва,

Але, каб для палёту крылы мець,

Яшчэ патрэбна залатая нiва.

 

Палёт душы – цудоўная з патрэб,

Ды ад зямлi не трэба адрывацца,

Бо толькi нiва дасць надзённы хлеб,

Своечасова каб падсiлкавацца.

 

Калi для цела прыйдзе цяжкi час,

То i душы зусiм не да палёту,

Яна змяняе стан ўзнёслы ўраз

I адчувае горыч i маркоту.

 

Галоўнае – не цела, а душа,

Ды i ў яе заўсёды ёсць патрэба,

Каб адышла пагiбелi мяжа,

То целу трэба ўсё ж кавалак хлеба.

 

29.03.1997

 

Home Page     Змест

 

2020     НЯБЕСНАЕ I ЗЯМНОЕ

 

Юнацтва светлы час i час надзей,

Якiя ў мары толькi у абрысе,

Наперадзе чакае шмат падзей,

I чыстыя лiсты ў жыццёвай кнiзе.

 

Патрэбна бiяграфiю пiсаць,

Здаецца у юнацтве вельмi простым

У вышыню жаданую ўзлятаць,

Выдаткi мары звязаны з узростам.

 

Ў сапраўднасцi iначай хада спраў,

Хоць часам не дае спакою неба,

Ды шлях зямны наперадзе чакаў,

Але душы ўсё роўна мары трэба.

 

Цудоўна, як пражыта шмат гадоў,

Ды марыць, як ў юнацтве, яшчэ ў змозе,

Натхненне у душу прыходзiць зноў,

Хаця шагаеш па зямной дарозе.

 

31.03.1997

 

Home Page     Змест

 

2073     БОЛЬ ДУШЫ

 

Калi жыццё складаецца пагана,

Цягнуць патрэбна цяжкiя крыжы,

Але яшчэ мацней трывожыць рана,

Калi яна нанесена душы.

 

Абразлiвыя моцна раняць словы,

Калi невiнаваты – больш ў сто крат,

Яны выносяць прыгавор суровы,

Ў душы пачне бiць жудасны набат.

 

Складана ўтаймаваць душу ад болю,

Бо рвецца надта тонкая струна,

Каб зноў вярнуць жаданую патолю,

Патрэбна вельмi значная цана.

 

Як цела б'юць, нiбы баксёры грушу,

Праходзiць хутка боль i добра зноў,

Але, калi плююць дарэмна ў душу,

То боль мацней у тысячу разоў.

 

16.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2096     АДЧУЦЬ ДУШУ

 

Без акуляраў можна добра бачыць,

Пранiзлiвы мець, вельмi востры зрок,

Ды надта цяжка правiльна адзначыць

Боль iншых, i зрабiць насустрач крок.

 

Калi нiколi не хварэлi вушы,

I будзе добры, нiбы ў казцы, слых,

Ды можна не пачуць другiя душы,

Дапамагчы, каб боль нястрымны сцiх.

 

Душу другой душой адчуць магчыма,

Як боль чужы пачне душу пячы,

Яна нiколi не праходзiць мiма,

Суцешыць хоча i дапамагчы.

 

Пабачыць каб, вачэй занадта мала,

Вушэй недастаткова, каб пачуць,

Патрэбна, добра каб душа ўспрымала,

Iначай душы iншых не адчуць.

 

9.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2098     СОНЦА ЗГОДЫ

 

Хай сонца свецiць цэлы дзень,

Не небе – анi аблачынкi,

Ды на душы заўсёды цень,

Калi ў адносiнах замiнкi.

 

Душа залежная ад слоў:

Цi па зямлi ледзь робiць крокi,

Або, як ў iх гучыць любоў,

Ўзлятае шпарка пад аблокi.

 

Хоць цела зябне ад iмжы,

Ды сумаваць няма нагоды,

Сваё надвор'е у душы,

I не залежыць ад прыроды.

 

Вятры, дажджы хай цi снягi,

Або паводкi бурнай воды,

Не будзе месца для тугi,

Як ззяе ў душах сонца згоды.

 

11.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2104     ХТО ПЕРАМОЖА?

 

Ў душы i цела розная прырода,

Знаходзiць вельмi цяжка кампрамiс,

Цудоўна, як мiж iмi будзе згода,

А не глухi, руйнуючы капрыз.

 

Душа i цела. Хто з iх пераможа?

Яны памiж сабою ў барацьбе,

Душа дазволiць целу столькi можа,

Каб не нашкодзiць назаўжды сабе.

 

Каб шчасце, нiбы зорка, зiхацела,

Для цела ёсць у дзеяннях мяжа,

Бо, як здабудзе перамогу цела,

Высокароднасць страцiць i душа.

 

I стане лёс пакутлiвы праклятым,

Агеньчыкi пагаснуць у вачах,

Раней жыццё было цудоўным святам,

Цяпер iдзе цiшком ў ганебны шлях.

 

20.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2128     РАЗАРВАЦЬ АКОВЫ

 

Адвечна два iснуюць антыподы,

Для радасцi душа цi для тугi,

Нiколi памiж iмi няма згоды,

Адзiн перамагае цi другi.

 

Калi не грэе радасцю каханне,

Туга прыходзiць у душу сама,

За радасць трэба цяжкае змаганне,

Душы спакою без яе няма.

 

Чакаць не трэба радасцi нiколi,

Душу трымаць ў маркоце i журбе,

Каб радасцi было заўжды даволi,

Яе здабыць патрэбна ў барацьбе.

 

Чаканне бессэнсоўнае стамiла,

Яго аковы трэба разрываць,

Душу каб радасць светлая залiла,

Тугу патрэбна хутка выганяць.

 

9.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2150     НЯБАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Пялёсткi вельмi вабныя у ружы,

Але калючак сцерагчыся след,

Ўсё бачна звонку, ды не бачны душы,

Надзейна ў iх схаваны цэлы свет.

 

Нялёгка разабрацца з тайным светам,

Ён радасцi выток або тугi,

Душа цвiце вясновым вабным цветам

Цi ў ёй заўжды зiмовыя снягi.

 

Краса душы – падстава для патолi,

Ды мiж красой i некрасой – мяжа,

Не здатна бачыць прыгажосць нiколi

Ў другой душы халодная душа.

 

Дае для сэрца прыгажосць натхненне,

Але iснуе у яе сакрэт:

Яна не бачна у адно iмгненне,

Яе пабачыць, хто ў душы паэт.

 

20.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2181     МЯТЕЖНАЯ ДУША

 

Тихо спят спокойные сугробы,

Речка дремлет под толстенным льдом,

Но они всегда готовы, чтобы

Бурным стать течением потом.

 

Вешние бегут свободно воды,

Нет для них законов и преград,

Я – поклонник, даже раб, свободы,

Что душа моя такая, рад.

 

Коль душа всегда теплом согрета,

И ласкает нежная рука,

Будет долгим и прекрасным лето,

Радость даст чудесная река.

 

Мирно вьётся ручеек осенний,

Осень, словно сказка, хороша!

Никогда не стану на колени,

Я причём? Мятежная душа!

 

29.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2186     ЦУДОЎНАЯ РОЛЯ

 

Калi прыйшла нялёгкая пара,

Ў душы мароз, ўдалечынi адлiга,

I побач няма шчырага сябра,

Дапамагчы боль зменшыць можа кнiга.

 

Калi ў ёй прачытаеш пра сябе,

I на душу бальзамам лягуць тэмы,

Лягчэй з бядой сваёю ў барацьбе,

I страцяць трохi вастрыню праблемы.

 

Калi адчуе чужы боль паэт,

I творы яго будуць – нiбы лекi,

Верш здатны перайначыць ў душах свет,

Забудуцца ад цяжкiх кпiнаў здзекi.

 

Не толькi ззяе радасць у душы,

Занадта часта ў ёй багата болю,

Як здатны зменшыць цяжкi боль вершы,

Цудоўную яны iграюць ролю.

 

30.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2199     ХАНДРА

 

Калi больш не цiкавiць нiчога,

I душу разбурае хандра,

Ёсць на свеце адна дапамога:

Закахацца настала пара.

 

Бо хандра у душы – не хвароба,

I лякарства не трэба шукаць,

Вынiк дасць ужо першая спроба,

Радасць прыйдзе, калi пакахаць.

 

Бо душа танчэй тленнага цела,

Неабходна яе зразумець,

Ад хандры як яна ашалела,

Трэба выйсце ёй добрае мець.

 

Душы шкоду дае прызямленне,

Яе доля – быць стала ўгары,

Бо прыземленасць дасць толькi тленне,

I душа пакутуе ў хандры.

 

3.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2224     БАГАТЫ ДУШОЙ

 

Дурань думкай багацее,

Ды зусiм не дурань ён,

Бо не хлусiць i не ўмее

Абдурыць людзей мiльён.

 

Мо i дурань, ды нiколi

Шкоды не рабiў другiм,

Бо яму было даволi,

Што набыў гарбом сваiм.

 

Мо i дурань, ды сумленне

У яго без чарнаты,

Не прыдбаў сабе уменне

Запар ўсiх дурыць заўжды.

 

Тым, што ёсць, заўсёды рады,

Час з'ядае ўсё iржой,

Дурань думкаю багаты,

Ды багаты i душой.

 

15.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2225     ДУРАНЬ I РАЗУМНЫ

 

Свайго, хоць сцiплага, даволi,

У мроях – толькi вышыня,

Чужога не кране нiколi,

Не па душы яму хлусня.

 

За ўсё, што трэба i не трэба,

Другi ў няшчаднай барацьбе,

Апошнюю скарынку хлеба

Грабе бяссорамна сабе.

 

Сумленны першы i разумны,

Для многiх проста дурань ён,

Ды вынiк альтруiзму сумны,

Бо плата за дабро – праклён.

 

Хоць дурань думкай багацее,

Яна чысцей вясновых рос,

Разумны здабываць умее

Дабро з чужых гаручых слёз.

 

15.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2244     МОЦ ЦЕЛА I ДУХУ

 

Ёсць безлiч iнтрыгуючых грахоў,

I цяжка ад спакусы утрымацца,

Iх часам прапануюць зведаць зноў,

З сабой заўсёды найцяжэй змагацца.

 

Iснуе небяспечная мяжа,

Пасля якой не станецца адмовы,

Калi у целе кволая душа,

Грахоўныя прымае прапановы.

 

Як моцны целам, але кволы дух,

То сiла – ад граха не дапамога,

Другi к граху не зробiць нават рух,

Для моцных духам – iншая дарога.

 

Хто сцежкаю грахоўнаю iдзе,

Хоць целам, нiбы волат, i прыгожы,

Наўпрост той крочыць к гiбельнай бядзе,

I сустракае цяжкi лёс нягожы.

 

30.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2313     ПАЭТЫ Ў ДУШЫ

 

Рамантыка кiруе светам,

Не кожным пiшуцца вершы,

Але цудоўна быць паэтам

I мець узрушанасць ў душы.

 

Бо ўвышыню душа ўзлятае,

Каму палёт пазнаць прыйшлось,

Дабро таго перапаўняе,

I моцна вабiць прыгажосць.

 

Цяплом другога сагравае,

Сумлення д'яблу не прадасць,

I вернасць пiльна зберагае,

У крыўду iншага не дасць.

 

Адразу бачна па прыкметах,

Хто добры пакiдае след,

Дабро трымалась на паэтах,

Цудоўна, як ў душы паэт.

 

20.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2351     НЯЗГОДА З САБОЙ

 

Душа – складаны надта лабiрынт,

I цяжка зразумець яе выдатна,

Бо добра прыхаваны ў ёй iнстынкт,

Душа не пакарацца волi здатна.

 

Здаецца, што рабiць патрэбна так,

Але душы захочацца другога,

Яна шукае толькi ўласны шлях,

I нельга з ёй зрабiць зусiм нiчога.

 

Здаровы глузд не слухае яна,

Заўсёды погляд свой на рэчы мела,

Бо моц душы магутная дана,

Таму яна зняволiць здатна цела.

 

Занадта цяжка даць загад душы,

Бо незалежнасць ёй дала прырода,

Iдзе наўпросткi, а не па шашы,

Таму з самiм сабой пячэ нязгода.

 

14.11.1997

 

Home Page     Змест

 

2357     БЕЗ НАДЕЖДЫ

 

Не светит солнышко в окно,

Душа тепла не ощущает,

Лишь только мрак давным-давно

Её отчаянно терзает.

 

Уж надоели холода,

Душе приятно было прежде,

Возможно, будет так всегда,

Пока что места нет надежде.

 

В душе то снег, то жгучий лёд,

То ветер волком завывает,

Не знаю: иль весна придёт,

Иль никогда лёд не растает.

 

Светило солнышко в душе,

И было всё вокруг прекрасно,

Но холод в ней царит уже,

Ужасно в жизни быть несчастной.

 

24.11.1997

 

Home Page     Змест

 

2382     ВОСПОМИНАНИЕ

 

Борису

 

Грызёт, как кость собака, ностальгия,

Окончится ль она, в конце концов?

Израилю мы не совсем чужие,

Давно земля здесь наших праотцов.

 

Здесь праотцы, но там – отцы и деды,

У каждого по нескольку могил,

Хотя теплом Израиля согреты,

Забыть отчизну не хватает сил.

 

Мне часто снятся милые берёзы

И ивы над спокойною рекой,

А на глазах – непрошенные слёзы

От пальм, что здесь, на родине другой.

 

Всё хорошо, и лучше бы не надо,

Дана нам щедро Божья благодать,

Но остаётся лишь одна отрада:

Воспоминаньем душу согревать.

 

13.01.1998

 

Home Page     Змест

 

2383     ОБЕ РОДИНЫ

 

Борису

 

Оставаться, коль все уезжают?

Очень сложный и трудный вопрос,

Но, когда его всё же решают,

Не сдержать никак жалости слёз.

 

Нас Израиль приветливо встретил,

Всё, что нужно, здесь людям дано,

Но со временем всё же заметил,

Что хочу в старый дом всё равно.

 

Обе родины, обе мне милы,

Выбрать лучшую так нелегко,

Не забыть ту никак до могилы,

Что осталась теперь далеко.

 

Скоро птицы домой улетают,

Понесут мой привет на крыле,

Здесь, в Израиле, долго скучают

По родной, но далёкой земле.

 

13.01.1998

 

Home Page     Змест

 

2386     РУИНЫ В ДУШЕ

 

Когда ломается судьба,

Вновь очень тяжело отстроить,

С её обломками борьба

Всё время будет беспокоить.

 

Коль меньше силы прилагать,

То не сломается – согнётся,

Потом расправится опять,

И счастье снова улыбнётся.

 

Ломают судьбы сгоряча,

Но где потом душой согреться?

Нет больше сильного плеча,

Чтобы надёжно опереться.

 

Мужчина был слабей всегда,

Не из ребра он, а из глины,

Коль не простить – придёт беда,

В душе останутся руины.

 

20.01.1998

 

Home Page     Змест

 

2409     МАЛЯЎНIЧЫ СВЕТ

 

Ад поспеху прыемна i красы,

Ды не заўжды сустрэнецца удача,

Здараюцца i цяжкiя часы,

Калi душа ад болю горка плача.

 

Ды скончыцца калiсьцi мора слёз,

I кане ў вечнасць жорсткi час паганы,

Бо не бывае вечна кепскi лёс,

Загойваюцца з часам ў сэрцы раны.

 

Але бяду нялёгка перажыць,

Яна не пройдзе за адно iмгненне,

Час, як цягнiк кур'ерскi, прабяжыць,

I верне душы радасць i натхненне.

 

Свет шэры маляўнiчым стане зноў,

Хаця абраза скрыўдзiла сурова,

Калi кране пяшчотаю любоў,

Боль пойдзе у нябыт абавязкава.

 

14.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2413     ТРЭБА ЧАС

 

Што здарылась, таго не адкiнеш,

I не вернеш таго, што было,

З душы холад пякучы не выймеш,

Нiбы снегам, яе замяло.

 

А раней душу сонейка грэла,

Ў ёй бясконца трымалась цяпло,

Душа моцнай была, не хварэла,

Цяпер сонца на захад пайшло.

 

Не дае дапамогi парада,

Не знiмае боль чарка вiна,

Бо прынесла бяду ў душу здрада,

I таму зледзянела яна.

 

Ў душы вецер халодны гуляе,

Бо агонь, што гарэў у ёй, згас,

Прайшла цалкам пара залатая,

Каб сагрэлась душа, трэба час.

 

16.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2418     ЧУЖЫ БОЛЬ

 

Мне боль чужы прыходзiць часта ў душу,

I не спынiць яго, i не суняць,

Таму заўжды з пакрыўджанымi мушу,

Хаця ускосна, ды пакутаваць.

 

Цярпець не здатны здрады i падману,

Цi будзе здзекам хоць калi мяжа?

Мне горай боль чужы, чым соль на рану,

Яго не здольна не ўспрыняць душа.

 

Ды не сцiхае боль душэўны з часам,

Бо ёсць заўсёды моцны боль чужы,

I ў думках я з абражанымi разам,

Няма спакою i маёй душы.

 

Ды боль чужы зноў будзе паўтарацца,

Бо жорсткi свет, i шмат у iм бяды,

Прыходзiцца таму пераканацца,

Што будзе боль ў маёй душы заўджы.

 

18.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2424     ЦЯЖКI ЧАС

 

Стамiлася душа i сiл няма,

Унiкнуць цяжка ад няшчаснай долi,

Бо намаганнi страчаны дарма,

Ды iх, на жаль, было ў жыццi даволi.

 

Здавалася, адзiн да шчасця крок,

Але зрабiць яго не удаецца,

Бо доля дае жорсткасцi урок,

Жартуе нада мною i смяецца.

 

Чаму такi у долi падыход,

Што ноч, як сажа, у душы бясконца?

Калiсьцi, мабыць, будзе i усход,

Душа заззяе у праменях сонца.

 

Але пакуль нясцерпна цяжкi час,

Ў душы i цемра, i пякучы холад,

Калi прамень надзеi цалкам згас,

Ад роспачы гаруе нават волат.

 

23.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2436     БОЛЬ В ДУШЕ

 

Нечеловеческая боль

В несчастном теле не бывает,

Её совсем другая роль:

На части душу разрывает.

 

Коль тело ноет и болит,

Привыкнуть можно, есть леченье,

Но коль душа огнём горит,

Постигнет страшное мученье.

 

Чтоб не терзала боль в душе,

Отдать не жалко и полцарства,

Когда она пришла уже,

Нет подходящего лекарства.

 

Но боль приходит неспроста,

Остановить её нет власти,

Когда случается беда,

Жестоко душу рвёт на части.

 

28.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2438     СЛУХАЦЦА ДУШУ

 

Калi на сэрца цяжкi камень ляжа,

I невядома, што i як зрабiць,

Душа заўсёды добры шлях падкажа:

Цi страцiць лепей, або лепш набыць?

 

Душа – як компас караблю на моры,

I неабходна слухацца яе,

Яна паможа ў радасцi i ў горы,

Найлепшыя парады выдае.

 

Не трэба слухаць iншыя парады,

Душа заўсёды з iмi ў барацьбе,

Як будуць нават страшныя загады,

Заўсёды лепш прыслухацца к сабе.

 

Паслухаць iншых – будзе ўсё iначай,

Бо зменiцца наканаваны лёс,

Душа на вельмi доўгi час заплача.

Цi хопiць ёй на роспач горкiх слёз?

 

28.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2439     ЧУЛЛIВАЯ ДА СЛОЎ

 

Калi натхненне у душы,

Яна, як птушка ў небе, вольна,

У справах ёй няма мяжы,

Душа зрабiць багата здольна.

 

Душа – чуллiвы камертон,

Пяшчотныя ёй любы гукi,

Ад грубых гукаў, як закон,

Яе пачнуць трывожыць мукi.

 

Як гiраскоп, душа заўжды,

Кiрунак лепшы вызначае,

I ад няпрошанай бяды

Убок напрамак адхiляе.

 

Ёй трэба ласка i любоў,

Каб не сканчалася натхненне,

Душа чуллiвая да слоў,

Псавацца здатна за iмгненне.

 

1.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2450     ПАГОДА Ў ДУШЫ

 

Калi ў душы зусiм няма пагоды,

I густ тады змяняецца, i смак,

Знаходзяцца адказныя заўсёды,

Што робiцца не тое i не так.

 

I сонца вельмi моцна прыпякае,

I вецер вые, як галодны воўк,

Аўтобус ад прыпынку уцякае,

Страчаецца у кожнай справе толк.

 

Няправыя i людзi, i прырода,

Прычына ж захавалася ў душы,

Як зменiцца на добрую пагода,

Спадзе з яе зусiм цяжар iржы.

 

I сонца усмiхаецца ласкава,

Пяшчотны ветрык песеньку пяе,

Ў жыццi ўсё стане добра i цiкава,

Душа на iснасць погляды дае.

 

5.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2461     НАСТРОЕНИЕ

 

Зависит всё от настроенья,

Оно – как тонкая струна,

Меняет звук в одно мгновенье,

Иль радость, или грусть одна.

 

Быть радость вечною не может,

Ворвётся в душу вихрем грусть,

Как червь, она нещадно гложет,

Но и её короткий путь.

 

Ломается в душе погода,

Остудит минус, греет плюс,

Она изменчивей, чем мода,

Непостоянный её вкус.

 

Души прекрасное стремленье:

Быть положительной до дна,

Меняет знаки настроенье,

Как набежавшая волна.

 

13.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2466     РАЙ У ДУШЫ

 

Не трэба мне нi пекла, анi раю,

I вечнага жыцця не трэба мне,

Я сам сабе цудоўны рай ствараю,

I ведаю: душу ён не мiне.

 

Навокал пекла будзе хай бясконца,

Магу сабе ствараць рай у душы,

Каб ззяла ў ёй заўсёды ярка сонца,

Не падаў дождж i не было iмжы.

 

Калi спаткае час не лепшы самы,

Ён здатны зачапiць душу за край,

На сонцы нават цьмяныя ёсць плямы,

Хай прыйдзе кропля пекла ў любы рай.

 

Як рай ў душы – аблашчыць асалода,

Салодкае жыццё ўвесь час, як мёд,

Як уварвацца пеклу ёсць нагода,

Душа сумуе цяжка ад нягод.

 

14.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2467     ЗИМНЯЯ ПОГОДА

 

Власть над природой людям не дана,

Стремленье взять не принесло успеха,

Март на исходе, вроде бы весна,

Но вся земля покрыта толщей снега.

 

Заполонила душу грусть до дна,

Хотя хотелось радости и смеха.

За что такая платится цена,

Где эти чувства разделяет веха?

 

Не управляем мы своей душой,

Душа всегда изменчива, как мода,

Не может быть погоды в ней иной,

Она такая точно, как природа.

 

Хоть приняла весна уже свой старт,

Но ей, как и душе, мешает что-то,

В свои права вступить не может март,

Стоит упорно зимняя погода.

 

15.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2470     НЕ СУНIМАЦЬ ДУШУ

 

Душа крыўды нават не даруе,

Хаця розум здатны дараваць,

Ад абразы бура ў ёй вiруе,

Невядома, як душу суняць.

 

Пакарыцца розуму не здольна,

Бо жадае незалежнай быць,

Ды не можа стаць бязмежна вольнай,

I таму бязлiтасна балiць.

 

Каб ў душы бясконца сонца ззяла,

Здзекаў каб не зведала душа,

Крыўда моцна каб не дакучала,

Ёй патрэбна ад пакут мяжа.

 

Зносiны заўжды даюць падставу

Цяжкi стрэс дарэмна атрымаць,

Не ў сваю не трэба лезцi справу,

Каб пасля душу не сунiмаць.

 

17.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2472     НЕ ДАРУЕ

 

Жорсткiх кпiнаў душа не даруе,

Гнеў магутны не ў змозе стрымаць,

Ад абразы i крыўды сумуе,

Вельмi цяжка душу суцяшаць.

 

Ад нягоды душа пакутуе,

Хаця шкода бязмежна яе,

Спачуванне як нават адчуе,

Заспакоiць сябе не дае.

 

Як душу ад маркот расхвалюе,

Аблягчэнне ёй даць здатны час,

Ён найлепей ўсiх лекаў ўратуе,

Хваляванне не скончыцца ўраз.

 

Душа радасць i шчасце спаткае,

Як яе песцiць словам заўжды,

Калi крыўда яе закранае,

Помнiць здзекi над ёй праз гады.

 

18.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2474     ЗОРАЧКI Ў ВАЧАХ

 

Калi пражыць дзень цалкам удаецца,

Каб настрой свой зусiм не сапсаваць,

Ласкава ў небе сонейка смяецца,

Цудоўна зоркi ноччу зiхацяць.

 

I свежы вецер ветрыкам здаецца,

Мароз занадта шчокi не пячэ,

Дождж не сячэ, лагодна з хмаркi льецца,

Ды многа чаго добрага яшчэ.

 

I хочацца вiтаць усiх усмешкай,

Бо весялосцi – нiбы ад вiна,

Iдзеш шырокiм шляхам, а не сцежкай,

I на душы чароўная вясна.

 

Як зберагчы настрой свой удаецца,

Наперадзе ў жыццi – цудоўны шлях,

Тужыць душы ужо не давядзецца,

Бо сонейка i зорачкi ў вачах.

 

18.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2476     ЧЫСЦЮТКАЯ ДУША

 

Праходзiць дождж, з асфальту бруд змывае,

Чысцюткаю становiцца шаша,

Сляза душу таксама ачышчае,

Каб зноў цнатлiвасць набыла душа.

 

Але не кожны дзень дождж палiвае,

I слёзы не збягаюць кожны дзень,

Таму асфальт зноў пыл i бруд збiрае,

I на душу грахоў лягае цень.

 

Каб на шашы мець чысцiню заўсёды,

I на душу грахоў зусiм не браць,

Рабiць не трэба iншым жорсткай шкоды,

Шашу своечасова прыбiраць.

 

Чакаць не трэба казачнага цуду,

Хаця ў залеву – чыстая шаша,

Не трэба дапускаць нiколi бруду,

Застанецца чысцюткаю душа.

 

19.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2478     ТОСКА

 

Коль необъяснимая тоска

Разрывать начнёт на части душу,

Метроном беснуется в висках,

Сердце вырывается наружу.

 

Спрутом мышцы сковывает страх,

Голову от напряженья кружит,

Отдалённый звон гудит в ушах,

Даже если силой будешь дюжий.

 

Чем в душе тревогу заглушить,

Чтобы она больше не болела?

Выпить лучше или закурить,

Чтоб тоска не угнетала тело?

 

Чувства нарождаются в душе,

Но на тело действуют мгновенно,

В душу коль тоска пришла уже,

В сердце боль ворвётся непременно.

 

20.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2522     ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ

 

Душу распесцiла любоў,

Салодкая, як ў дзiўнай мары,

Нарэшце, ўзнёслы час прыйшоў

Пазнаць нязведаныя чары.

 

Ў душы прыемны неспакой,

Як у анёла, маю крылы,

Лячу iмклiва над зямлёй,

Палёт цудоўны i шчаслiвы.

 

Лячу сярод лясоў i вод

I чую радасныя гукi,

Хачу бясконцы мець палёт,

Каб не прыходзiў боль разлукi.

 

Каб не сустрэлася iмжа,

I небасхiл заўжды быў чысты,

Пяе ад радасцi душа,

Прамень ў ёй ззяе залацiсты.

 

5.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2528     ВЯСНОВЫ ЧАС

 

Навокал толькi чарната,

Няма душою дзе сагрэцца,

Бо крочыць за бядой бяда,

I цяжка з радасцю сустрэцца.

 

Прамень надзеi цалкам згас,

Бо адвяртаецца удача,

Таму ужо трывалы час

Душа смуткуе або плача.

 

Нiчога болей не прашу,

Ды дзесьцi iскарка цяплiцца,

Каханнем ўзрадуе душу,

Каб ўдосталь любасцi напiцца.

 

Душы абрыдла смуткаваць,

I трэба разрываць аковы,

Бязмежна хочацца кахаць,

Бо наступае час вясновы.

 

6.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2560     ТОНКI ЛЁД

 

Iсцi няпроста, як на рэчцы лёд,

Ён пад нагамi небяспечна гнецца.

Мо перайду яе без парашкод,

Нарэшце, можа шчасце усмiхнецца?

 

Але, калi другiх шляхоў няма,

То нават небяспека не пужае,

Нядаўна распачалася зiма,

I надта кепска лёд яшчэ трымае.

 

Хоць цяжка на душы, але iду,

Лёд тонкi, пад iм рэчачка iмчыцца,

Мо шчасце я на тым баку знайду,

Ад страху сэрца моцна стала бiцца.

 

Мо там мяне сустрэне мiлы мой,

Зiмой адказ не здатны даць рамонкi,

Душа балiць, абрыдла быць адной,

Iду праз гнуткi лёд, хаця ён тонкi.

 

23.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2575     ВЕРШЫ АБ РАДАСЦI

 

Няма адчаю i маркоты,

Бо радасць ў сэрцы – цераз край,

Прыйшла пара асенняй слоты,

А на душы – вясновы май.

 

Хоць настрой часам i псуецца,

Але так i павiнна быць,

Ды, як ў юнацтве, сэрца б'ецца,

Агонь жыцця ў вачах гарыць.

 

Мой верш, як песня шчасця, льецца,

Бо радасна на свеце жыць,

Тузе прыйсцi не удаецца,

Хаця на скронях снег ляжыць.

 

I ззяюць яркiм сонцам вёсны,

Пяшчота плёскае ў душы,

Хоць восень, зелянеюць сосны,

Пiшу аб радасцi вершы.

 

28.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2744     РАДОСТЬ

 

Коль безмерно только радость

В душе плещет через край,

Слаще всех такая сладость,

Узнаёшь, как сделан рай.

 

Но коль радость угасает,

В жизни ничему не рад,

Сердце тяжело страдает,

Узнаёшь, как сделан ад.

 

Даже умирать не надо,

А взглянёшь за жизни край,

Чтоб познать терзанья ада,

Чтобы знать, как сладок рай.

 

Радость – действенная сила,

Буду с нею мчаться вдаль,

Чтоб она не проходила,

Ни к чему в душе печаль.

 

23.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2766     РАЙ ПРИ ЖИЗНИ

 

В душе и радость, и покой,

Как будто пред вратами рая,

Доволен я своей судьбой,

Мне не нужна судьба иная.

 

В делах я справедливым был

И не имел совсем нахальства.

Но кто когда таких любил?

Они – помеха для начальства.

 

Пора рабочая прошла,

С начальством дел иметь не надо,

Душа свободу обрела,

И кончились мученья ада.

 

Свобода радость принесла,

Ад позади теперь остался,

Страданий больше нет от зла,

При жизни с раем повстречался.

 

20.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2782     ВЕРНАЯ ДОРОГА

 

Душе в теле трудно жить весьма,

Потому что в ней есть два начала:

Вместе разместились свет и тьма,

В ней сосуществуют Бог и дьявол.

 

Могут быть неверными пути,

Дьявол искушает понемногу,

Для того, чтоб верный путь найти,

Нужно доверяться только Богу.

 

Трудно жить, когда душа в борьбе,

Может, душу дьявол уничтожит,

Но, коль верный путь избрал себе,

Бог в беде непрошеной поможет.

 

Много в жизни разных есть дорог,

Но одна лишь верная дорога,

Дьявол чтоб разрушить жизнь не смог,

Слушать чутко нужно только Бога.

 

27.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2822     ВИТАЕТ В ОБЛАКАХ

 

Хоть хочется достичь высот,

Попытки делать глупо даже,

Прекрасен, как мечта, полёт,

Но на земле, возможно, краше.

 

Ввысь страстно манят облака,

Голубизна небес волнует,

Но по земле хожу пока,

Душа по высоте тоскует.

 

Ведь поднебесья не достичь,

Ум твёрдо правду жизни знает,

Но душу мне не научить,

Всё время в облаках витает.

 

Душа витает, ну и пусть,

Хоть приспособиться сумела,

Но часто ощущаю грусть:

Высот достичь не может тело.

 

19.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2830     ПУСТАТА

 

Калi спаткае чорная бяда,

Бывае часам доля вельмi злою,

Ў душы пануе толькi пустата,

Няма зусiм патолi i спакою.

 

Прыемнае не здатна радасць даць,

Душа ад болю толькi горка плача,

Бо пустату няма чым запаўняць,

I боль забыць – нялёгкая задача.

 

Душы патрэбны доўгiя гады,

Каб адысцi ад горкага падману,

Пазбавiцца страшэннай пустаты,

I загаiць, хаця б часткова, рану.

 

Душа. Яе, як быццам, i няма,

Пакуль не сустракаемся з бядою,

Што ёсць, яна нагадвае сама,

Калi яе напоўнiць пустатою.

 

31.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2907     ОТДЫХАЕТ ДУША

 

Люблю сидеть я с удочкой в тиши,

Чтоб голоса течения послушать,

Понять, о чём мне шепчут камыши,

Ведь некому идиллию нарушить.

 

Спокойно всё, вокруг нет ни души,

И душу никто грубостью не ранит,

Ни пошлости нет, ни холодной лжи,

Природа, словно люди, не обманет.

 

Бежит спокойно мощная река,

Не верится, что быстрое теченье,

Лежат на ней, как в сказке, облака,

Покой даёт, для сердца облегченье.

 

Гармония вокруг и красота,

Хоть поплавок под воду не ныряет,

Пусть клёва нет, но это не беда,

Зато душа поёт и отдыхает.

 

4.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2934     ВЕТРЫ В ПАРУСА

 

Шестьдесят три натикало сегодня,

Чудесная эскадра каравелл,

Пусть подождёт немного преисподня,

Я всех своих ещё не сделал дел.

 

Идей в науке бесконечно много

И разной интересной чепухи,

К успеху не проторена дорога,

Хочу поведать миру про стихи.

 

Ещё не смог прокрасться в душу холод,

И горяча, как в молодости, кровь,

И в творчестве своём, как юный, молод,

Не остывает, как зола, любовь.

 

Мне путь открыт свободно в даль морскую,

Эскадре дует ветер в паруса,

Хотя шестьдесят три, я не тоскую,

Жизнь радует, даруя чудеса.

 

13.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2936     ЧЫСЦIНЯ

 

Калi жанчыну цягне да граху,

То падыход яе занадта тонкi,

Сумленне ў чысцiне я берагу,

Таму не спакусiў суседскай жонкi.

 

Такое не здараецца штодня,

Сустрэў нагоду вельмi залатую,

Ды радуе бясконца чысцiня,

Хоць часам шанс упушчаны шкадую.

 

Знаходзiцца лепш далей ад граху,

Каб доля не бывала надта злою,

Бо абысцiся без яго магу,

Грэх вабны – шлях душы да неспакою.

 

Хоць цяжка дастаецца вышыня,

Бо хочацца наставiць рогi мужу,

Ды значна лепей бруду чысцiня,

Прыемна вельмi чыстую мець душу.

 

13.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2950     НЕДАВЕР

 

Абрыдла невядомасцi чакаць,

Лёд у душы хоць растае пакрыху,

Пытанне лепш адразу крута ўзняць,

Каб растапiць ад недаверу крыгу.

 

Бо недавер'е цiсне, нiбы прэс,

I хваляваннем напаўняе грудзi,

Здаецца, д'ябал у душу улез,

I доўгi час рабiць пакуты будзе.

 

Няўтульна у маёй душы цяпер,

Бясконца адчуваю толькi лiха,

Бо студзiць моцна душу недавер,

Хачу, хутчэй каб пачалась адлiга.

 

Малю цябе, нарэшце, мне павер,

Няхай каханне зноўку нас закружыць,

Хай знiкне, нiбы зданi, недавер,

Няхай ў душы квiтнеюць толькi ружы.

 

24.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2966     НАГОТА И БОГАТСТВО

 

Хоть оскорбляет нагота,

Как наказание – рубище,

Ещё значительней беда,

Коль человек душою нищий.

 

В шелка одета и меха,

Сияет, словно королева,

Быть лучше дальше от греха,

Нагим пусть даже будет тело.

 

Рубище лучше и суму,

Но далее от святотатства,

Ведь не встречают по уму,

Всем больше нравится богатство.

 

Хоть нищим нелегко всегда,

Судьбу считать не нужно злою,

Пусть оскорбляет нагота,

Богатым лучше быть душою.

 

4.02.1999

 

Home Page     Змест

 

2980     ГЛЫБЕЙ I ШЫРЭЙ

 

Як хтосьцi у душы заўжды паэт,

Хаця нiколi вершаў не складае,

Па-iншаму глядзiць не белы свет,

Яго глыбей i шырэй адчувае.

 

Душою той багаты, як кароль,

Ды дапякаюць iншых недахопы,

Чужы балiць бясконца моцна боль

Таксама, нiбы ад сваёй хваробы.

 

Ды радасць радасней пазнаць прыйшлось,

I шчасце шчаслiвейшае бывае,

I прыгажэй, чым ў яве, прыгажосць,

Душа паэта тонка адчувае.

 

Таму душа цi жудасна балiць,

Цi ўвышыню блакiтную ўзлятае,

З такой душой цiкава вельмi жыць,

Яна глыбей i шырэй адчувае.

 

9.02.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz