8. Вершы аб мары

 

Анатолій Балуценка

http://ab4tt.narod.ru

 

 

2056     ХЛУСНЯ I ПРАЎДА

 

Хоць непагадзь працяглая штодня,

I чорныя навокал ходзяць хмары,

Ды вабна клiча неба вышыня,

Дзе сонейка бясконца ззяе ў мары.

 

Святлей ад мар становiцца ў душы,

I цяжка раздзялiць сапраўднасць з марай,

Мiж iмi ўжо амаль няма мяжы,

Яны ва ўзнёслых думках ходзяць парай.

 

Хай доля будзе горкай, як палын,

Iдзе ў жыццi навала за навалай,

Але аб светлай мары успамiн

Ужо здаецца вiртуальнай явай.

 

Калi, як ратавальны круг, хлусня,

Бо больш няма за што ў жыццi трымацца,

Яна хай лашчыць вуха лепш штодня,

Не трэба горкай праўдзе адкрывацца.

 

29.04.1997

 

Home Page     Змест

 

2058     ДУШЭЎНЫ ФАНТОМ

 

Спадзявалась на лiтасць бяроза,

Бо мароз пёк, лiст нiшчыў туман,

Ды прыйшла нечакана пагроза,

Зламаў ўшчэнт яе ствол ураган.

 

Разгулялiся грозныя хвалi,

Застагналi ў бядзе берагi,

Хоць надзею яны не страчалi,

Ды намер мелi хвалi другi.

 

Было ўзнёслым, як цуд, спадзяванне,

Шэраг мар i надзей дарагi,

Ды ад iх не прыходзiць каханне,

Яны – сiмвал бяды i тугi.

 

Не даюць шчасця вабныя мары,

Гэта толькi душэўны фантом,

Праплываюць надзеi, як хмары,

I не здатны пралiцца дажджом.

 

3.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2273     МАРА I РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Разбеглiся рэальнасць з марай зноў,

Ў уяве – лешч, ў сапраўднасцi – маляўка,

У марах – толькi светлая любоў,

У думках – надта добрая рыбалка.

 

Ды трэба да рэальнасцi звыкаць,

I ведаць: мара – здань, прынцэса з казкi,

Бо часам сэрца хоча пакахаць,

Але ў адказ няма жаданай ласкi.

 

Балансаваць патрэбна на мяжы,

Не кожнаму ўсмiхнецца каралева,

Iснуюць мары толькi для душы,

А жорсткiя рэальнасцi – для цела.

 

Ў рэальнасцi туга ад кепскiх слоў,

Сапраўднасць выглядае горш, чым звалка,

Ды ў марах – толькi светлая любоў,

У думках – толькi добрая рыбалка.

 

6.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2434     РЕАЛЬНОСТЬ И МЕЧТА

 

Реальность посерьёзней, чем мечта,

Хоть от мечты приходит вдохновенье,

Но грёзы – лишь пустая суета,

На сердце только лишнее волненье.

 

Но, всё-таки, мечта зовёт в полёт,

И крылья шире хочется расправить,

Реальность сделать взмаха не даёт

И заставляет впредь мечту оставить.

 

Всегда в воображеньи – красота,

Чтобы иметь хоть редко наслажденье,

Приходит пусть прекрасная мечта,

Хоть время жизни ей – одно мгновенье.

 

Пускай сияет звёздочкой в ночи,

Мечта ведь не считается пороком,

Реальность ей – как ветер для свечи,

Коснётся и погасит ненароком.

 

27.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2473     МРОI I ЛЁСЫ

 

Хочацца заўсёды лепшай долi,

Ды яе няпроста здабываць,

Мроi не збягаюцца нiколi

З тым, што лёс у змозе дараваць.

 

Мроi вымагаюць больш заўсёды,

Ды як вельмi многага жадаць,

Прыйдзецца цярпець нямала шкоды,

Лёс не здатны iх ажыццяўляць.

 

Мроi здольны моцна псаваць лёсы,

Хоць яны – як зорачкi ўначы,

Ды ад мрой дарэмных толькi слёзы,

Сэрца пачынае боль пячы.

 

Каб не зведаць нешчаслiвай долi,

Пад аблокi лепей не ўзлятаць,

Без падставы для сябе нiколi

Зорачак ад лёсу не чакаць.

 

18.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2667     ЦIКАВАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Хто хоча толькi ў воблаках лунаць,

Каму заўсёды хочацца спакою,

Але ў жыццi, каб радасць атрымаць,

Абавязкова трэба песцiць мрою.

 

Бо мроя здатна ўзгадаваць мэту,

I сэнс жыцця яна адкрыць у змозе,

Надзею даць i адхiлiць бяду,

I ўпэўненасць у выбранай дарозе.

 

Няхай ажыццявiцца цяжка ёй,

Хай не дайду к сваёй мэце нiколi,

Прыемны адчуваю неспакой,

Цудоўнае натхненне ад патолi.

 

Жыццё каб не здавалася журбой,

Было сэнсоўным i заўжды цiкавым,

Няспынна мець патрэбна шэраг мрой,

I шчасце будзе доўгiм i трывалым.

 

29.06.1998

 

Home Page     Змест

 

2704     ВЕТРАЗI ЮНАЦТВА

 

Пунсовыя юнацтва ветразi!

Хай потым ветру будзе недаволi,

I карабля не будзе хай зусiм,

I мора не сустрэнецца нiколi.

 

Але, хто бачыў iх ў сваiм жыццi,

Той зведаў штыль i штормы без падману,

На ветразях праз акiян прайсцi

Ўдалося маладому капiтану.

 

Няхай не мае рэчкi родны кут,

Ды ветразi юнацтва – цуд вялiкi,

Хай больш не паўтарыцца дзiўны цуд:

Ветразь пунсовы, сонечныя блiкi.

 

Юнацтва – светлых мрой цудоўны час,

Дзе шчасця закладаюцца асновы,

Iмпэт магутны у таго не згас,

Ў юнацтве хто сустрэў ветразь пунсовы.

 

27.07.1998

 

Home Page     Змест

 

2706     ЛЯТАЦЬ У МАРАХ

 

Калi у марах хочацца лятаць,

Зусiм яшчэ не скончылась юнацтва,

Час радасны пяшчотна пакахаць,

Цiкавы час яшчэ за справы брацца.

 

Калi шугае полымя ў душы,

I шчасце поруч, а не за гарамi,

Няма для дасканаласцi мяжы,

Юнацтва здатна доўжыцца гадамi.

 

Калi юнацкi рухае запал,

Цудоўны свет вакол i жыць цiкава,

Ёсць безлiч непачатых любых спраў,

Хоць зроблена ў жыццi ужо нямала.

 

Жыццё шляхамi доўгiмi вяло,

Даўно ўжо юбiлеi адзначаю,

Ды засталось ўсё, як раней было:

Лятаць у марах я яшчэ жадаю.

 

29.07.1998

 

Home Page     Змест

 

2711     ЗОРНЫ ШЛЯХ

 

Прыемна, калi зоркi пад нагамi,

Ды вельмi небяспечны зорны шлях,

Сустрэць магчыма буру цi цунамi,

За зорны лёс ў душы адвечны страх.

 

Але бясконца толькi зоркi вабяць,

I хочацца на зорны шлях пайсцi,

Ён небяспечней, чым шлях iншы, мабыць,

Не кожны паспытаў яго ў жыццi.

 

На шлях шмат падарожнiкаў iмкнецца,

Хто крочыў iм, не ўсiм ён па плячы,

У славе зорак хоць прыемна грэцца,

Ды зоркi здатны моцна абпячы.

 

Да зорак вельмi хочацца часамi,

Ды як знайсцi цудоўны зорны шлях?

Не трэба россып зорак пад нагамi,

Хаця б адну мне патрымаць ў руках.

 

31.07.1998

 

Home Page     Змест

 

2747     ТОЛЬКО ВПЕРЁД

 

Что делать, коль стоишь на полпути

И знаешь, что с мечтой не повстречаться?

Иль, как всегда, вперёд ещё идти,

Или назад, к истокам, возвращаться?

 

Возвратный изнурительный поход,

И на него возможно согласиться,

Когда вперёд шёл день, неделю, год,

Назад, наверно, легче устремиться.

 

Но если полпути полжизни шёл,

И есть на что солидно оглянуться,

Огонь в душе к мечте упрямо вёл,

Полжизни нужно, чтоб назад вернуться.

 

Пускай не встречу я свою мечту,

Возможно, и на финиш не прибуду,

Но только, как всегда, вперёд иду

И возвращаться ни за что не буду.

 

25.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2839     ВIШНЁВЫ СНЕГ

 

Кружацца сняжынкi за акном,

Час прыйшоў халодны i суровы,

Хочацца, каб ява стала сном:

З дрэваў падаў белы цвет вiшнёвы.

 

Лiсце амаль ссыпалася з крон,

Адыходзiць залатая восень,

Але крочыць ява, а не сон,

Бо зiма чакае на парозе.

 

Будуць дзьмуць сцюдзёныя вятры,

Будуць i сумёты, i марозы,

Ды душа чакае той пары,

Калi пройдуць зімнія пагрозы.

 

Хоць зiма, ды мары аб вясне,

З'явяцца для радасцi умовы,

Вабiць казка прыгажэй, чым ў сне,

Бо кружыцца будзе снег вiшнёвы.

 

8.11.1998

 

Home Page     Змест

 

2843     ВОЛШЕБНИЦА-МЕЧТА

 

Когда есть сокровенные мечты,

Не нужно сделать явью их стремиться,

Чтоб не упасть с лазурной высоты

И в грязь земную вмиг не приземлиться.

 

Немедленно померкнет красота,

Когда не держат ангельские крылья,

Откроется сплошная суета,

Ведь всё равно не сделать сказку былью.

 

Чтоб радостное чувство не прошло,

А ощущалась вечная отрада,

И счастье не разбилось, как стекло,

В реальность превращать мечту не надо.

 

В реальности – печаль или беда,

Судьба бывает чрезвычайно злою,

Но, коль живёт волшебница-мечта,

Не расставаться можно с красотою.

 

19.11.1998

 

Home Page     Змест

 

2858     ЗАЛАТЫЯ МРОI

 

Ў рэальнасцi – нiшто абвесны лад,

Але для светлых мрой даць здатны крылы,

Ход думкi здольны павярнуць назад,

Таму для сэрца ён бясконца мiлы.

 

Магло ў жыццi па-iншаму ўсё быць,

У думках варыянты прабягаюць,

Калi б другiм каханне падарыць,

Уявы ў нерэальнасцi лунаюць.

 

Тады зусiм iнакш складаўся б лёс,

Ляжыць цудоўны шлях ў жыццёвым моры,

Але якi б дарунак ён прынёс:

Было мо значна лепш, а мо i горай?

 

Цудоўны iнструмент – абвесны лад,

Ён выклiкае мрою залатую,

Ды ў думках як вяртаюся назад,

Аб iсным анi кроплi не шкадую.

 

6.12.1998

 

Home Page     Змест

 

2914     ПОГОНЯ ЗА МЕЧТОЙ

 

От жизни ничего не жду,

Бьюсь, словно раненая птица,

Лелеял сладкую мечту,

Но, видно, ей уже не сбыться.

 

Как мыши, серые года

Слегка подёрнуты тоскою,

Но жить приятнее всегда,

Хоть с нереальною, мечтою.

 

Не раз уж видел цель вдали,

Но издали увидеть – мало,

Иль не туда пути вели,

Мечта бесследно исчезала.

 

Но дальше шанс искать иду,

Лишь пыль дорожная клубится,

Возможно, догоню мечту,

Не догоню, пускай хоть снится.

 

6.01.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz