9. Вершы аб мэце ў жыцці

 

Анатолій Балуценка

http://ab4tt.narod.ru

 

 

2049     ФIНIШНАЯ СТУЖКА

 

Да жаданай не дайшоў мяжы,

Моцна вабiць фiнiшная стужка,

Не знайшоў прытулку для душы:

Рвецца, як падраненая птушка.

 

Можа вельмi многага жадаў?

Хаця здзейснiць мрою непагана,

Пачынаў вялiкiх шэраг спраў,

Ды з забегу збочваў вельмi рана.

 

Зноў цяпер да фiнiшу бягу,

Але каб сысцi, няма размовы,

Адчуваю: бегчы я магу,

Хутка мiльгацяць забегу колы.

 

Хочацца да фiнiшу дайсцi,

Мо тады душа спакой набудзе?

Мроiцца, яшчэ каб пры жыццi

Стужку разарвалi мае грудзi.

 

27.04.1997

 

Home Page     Змест

 

2084     МЭТА ПАКАРЫЦЦА

 

Як iмпэт ёсць вялiкi, ды вопыт замалы,

Пакарыцца вяршыня не хоча табе,

Ў шлях не трэба iсцi, вельмi жорсткiя скалы,

Паражэнне ў няроўнай прыйдзе барацьбе.

 

Холад моцны узiмку, лядовыя схiлы,

Вельмi цяжкi рукзак на знямоглых плячах,

Не хапае паветра, канчаюцца сiлы,

I вяртанне – адзiны ратуючы шлях.

 

Ды i ўлетку нязменна чакае спякота,

Шапкi снегу ўгары пагражаюць бядой,

Хоць да мары крануцца занадта ахвота,

Ды яшчэ застаецца яна залатой.

 

Моцны холад узiмку, спякотнае лета,

То сярэдняя сталаю будзе заўжды,

Ў маладосцi калi не дасягнута мэта,

Пакарыцца павiнна яна праз гады.

 

28.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2153     НЕ ШКАДУЮ

 

Шлях жыццёвы вялiкi прайшоў,

Не прадаў душу д'яблу, быў дужы,

Мэту песцiў сваю, як любоў,

Цёрн сустрэў на шляху, а не ружы.

 

Сiл багата аддаў барацьбе,

Каб не збiцца з жаданай дарогi,

Цяпер сцежку знайшоў для сябе,

Iду ўпарта, хоць драпаю ногi.

 

Паэтычны прыйшоў ка мне дар,

Цёрн быў зноў ля мяне, а не ружы,

Коле грудзi, i рукi, i твар,

Ды упарта iду, бо я дужы.

 

Хай апынiцца: сцежкi няма,

Цi дарогу я выбраў не тую,

Ды iмкнуўся к мэце не дарма,

Сiл сваiх, што аддаў, не шкадую.

 

21.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2157     ГОРАЙ

 

Збягаюць хуткаплынныя гады,

Аднолькавыя ўсе, нiбы браты,

Iмкнусь iх параўнаць, ды ўсё дарма,

Адметнага дасюль яшчэ няма.

 

Шукаю разнастайнасцi заўжды,

Ды час страчаю марна залаты,

Даўно хачу знайсцi дастатку рог,

Насустрач крок к яму зрабiць не змог.

 

Мэту шукаў ў нябёсах i на дне,

Ёсць поруч шчасце, ды не для мяне,

Агонь прайсцi патрэбна i ваду,

Ды я не супыняюся, iду.

 

На сэрцы скруха i ў душы бяда,

Калi не дасягаецца мэта,

Ды будзе горай ў сто разоў тады,

Калi ў жыццi зусiм няма мэты.

 

22.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2178     РЭАЛЬНАЯ МЭТА

 

Няма iмгнення лепей у жыццi,

Як пакарыцца цяжкая дарога,

I ўдасца да сваёй мэты дайсцi,

Душу прыемна цешыць перамога.

 

Але прыходзiць свята не заўжды,

Калi шлях цяжкi, то яно чароўней,

Чым больш пакут патрэбна для мэты,

Яна прывабней значна i каштоўней.

 

Прыемна, што дайсцi, нарэшце, змог,

Хоць на шляху было даволi страху,

Калi жыццёвых досыць перамог,

То адчуваеш да сябе павагу.

 

Але, каб не пазнаць ў жыццi бяду,

I адчуваць амаль заўсёды свята,

Лепш выбiраць рэальную мэту,

Не здолець, калi возьмеш забагата.

 

28.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2179     МЭТА КЛIЧА

 

Спакой не знойдзе палкая душа,

Iмпэт яе нiколi не пакiне,

Бо вабiць непазнанага мяжа,

Бо клiчуць непакорныя вяршынi.

 

Мэта – як у глухой начы маяк,

Яна заўжды пазнаць дазволiць штосьцi,

I водар ружы, i чырвоны мак,

I захаду, i ўсходу прыгажосцi.

 

Ранковы луг у кропельках расы,

I летнiя, ў агатах зорак, ночы,

Мэта заўжды iмкнецца да красы,

Яе кiрунак – вабны стан жаночы.

 

Не цэнiцца здабытая мэта,

Не стане перамога над ёй святам,

Збягае, як вясновая вада,

А клiча тая, што за даляглядам.

 

29.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2192     ЭТАПЫ

 

Этапы чаруюць цудоўна,

Калi iх багата ў жыццi,

Адсутнасць этапаў адмоўна,

Бо радасць без iх не знайсцi.

 

Як рыску этапу падводзiш,

Занадта цiкава заўжды,

Другую паходню знаходзiш,

Iсцi каб да новай мэты.

 

Цудоўныя вабяць этапы,

Бо робяць працяглым жыццё,

Спакой калi возьме у лапы,

Вядзе шлях наўпрост ў небыццё.

 

Этапы даюць асалоду,

Бо крочыць мэта за мэтой,

Для змены шукаю нагоду,

Бо брыдка мець сталы спакой.

 

31.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2214     ПЫЛ ПОЗНАНИЯ

 

Я берёзки люблю и акации,

Увидал эвкалипт и платан,

Хочу видеть тростник на плантации,

Манго, кофе, какао, банан.

 

За морями деревья особые,

Привлекает плодов аромат,

Иногда вкус прекрасный их пробую,

Но воочию видеть бы рад.

 

Там секвойи, как мачты, высокие,

В джунглях вьются лианы в тени,

Посмотреть хочу страны далёкие,

Но деревья влекут не одни.

 

Манят дальние страны несказанно,

Пыл познанья в душе не утих,

На дворцы не взглянул бы ни разу я,

Хочу женщин увидеть других.

 

11.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2231     МЕЦЬ МЭТУ

 

Ўсе ведаюць – смяротнае жыццё,

Але каго хвалюе вельмi гэта?

Рух дзеям надае не небыццё,

Крылатая наперад клiча мэта.

 

Яна прывабна свецiць, як маяк,

I выклiкае у душы жаданне,

Бо без мэты не абысцiсь нiяк,

Бяскрыласць – час смяротнага чакання.

 

Каб адхiлiць нязваную бяду,

I ад жыцця мець толькi асалоду,

Абавязкова трэба мець мэту,

Знайсцi яе не упускаць нагоду.

 

Мэта хай будзе нават i малой,

Але ў жыццi упэўнена трымае,

Адразу доля стане залатой,

Бо скон мэта упарта адсувае.

 

19.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2232     НЕ СПАТКАЦЬ БЯДУ

 

Ноч чорная, бо пахмурнае неба,

I месяц не паказвае рагоў,

Ў дарозе падарожнiку быць трэба,

Але не бачна сцежак i шляхоў.

 

Прыемна, калi ярка свецяць зоры,

I поўны месяц шчодра лье святло,

Няма надзейней уначы апоры,

Бо бокам лiха абмiне i зло.

 

Мэта ў жыццi – як ноччу месяц яркi,

Каб не спаткаць нязваную бяду,

I лёс дарыць мог вабныя падаркi,

Патрэбна мець высокую мэту.

 

Страчаецца мэта або згасае,

Без зорак iсцi прыйдзецца ўначы,

Душа, як ў сцюжу, лёдам абмярзае,

Мэту патрэбна пiльна берагчы.

 

19.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2311     ВЫБАР

 

Усё цудоўна у жыццi,

Але жыцця занадта мала,

Каб змог усе шляхi прайсцi,

Было б дзе вабна i цiкава.

 

Таму патрэбна выбiраць:

Дзе неабходней будзе праца,

Каго аддана пакахаць,

I чым у вольны час займацца.

 

Была каб радасць у вачах,

Лепш не змяняць свае дарогi,

Адразу трэба выбраць шлях,

Якi вядзе да перамогi.

 

Не дасягнуць ў жыццi мэты,

Шляхi змяняць як намагацца,

Бо марна страцяцца гады,

Калi па ўсiх шляхах бадзяцца.

 

17.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2320     ШЛЯХ ПАД ГАРУ

 

Як пад гару вядзе час, а не ўгору,

На спуску каб не адчуваць бяду

I мець ў жыццi надзейную апору,

Патрэбна вызначаць сабе мэту.

 

Не будзе выглядаць спуск вельмi хуткiм,

Сустрэцца можа менш лiхiх часiн,

Удасца шлях зрабiць занадта гнуткiм,

Ператварыць яго у серпанцiн.

 

Шлях стане i прывабным, i прыгожым,

Хоць пад гару прыходзiцца iсцi,

Мэта яго аблегчыць дапаможа,

I радасць падаруе у жыццi.

 

Што пад гару iдзеш, не адчуваеш,

Цудоўны надта вынiк ад мэты,

Бо крок за крокам фiнiш адсуваеш,

Душою застаешся малады.

 

24.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2404     АПОШНI КРОК

 

Калi яшчэ далёка да мэты,

Яна гарой высокаю здаецца,

Калi вышэй падняцца, то заўжды

Ўсё меней да вяршынi застаецца.

 

Як цалкам пакарыцца вышыня,

Вакол прастора, як ў адкрытым полi,

Хаця чакаў, як цуд, такога дня,

Але ўсё роўна шчасця не даволi.

 

Наадварот, адчуецца бяда,

Бо вышыня далiнаю здаецца,

Ўдалечынi зноў iншая мэта,

Душа упарта да яе iмкнецца.

 

Святло зноў, як маланка, у вачах,

Намер i зараз можа быць парожнi,

Занадта моцна вабiць цяжкi шлях,

Ды шчасця не прыносiць крок апошнi.

 

12.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2451     МIРАЖЫ МЭТЫ

 

Калi iдзеш i пройдзена палова,

Ды на шляху чакае многа страт,

Павiнна хутка спрацаваць ахова,

Лепш пачакаць цi павярнуць назад.

 

Калi ужо памылка добра бачна,

Ды хочацца занадта да мэты,

Жаданне перамогi горай значна,

Бо не пазбегнуць ад яго бяды.

 

Мэта зусiм бязглуздай стане з часам,

Каб не сустрэць няшчасця у жыццi,

I месца не знаходзiлась абразам,

Лепш небяспеку бокам абысцi.

 

Без сумнiву, лепш падыход рэальны,

Наперад клiча хоць мiраж мэты,

Ды шлях патрэбна выбраць аптымальны,

Каб лёс ў жыццi сустрэўся залаты.

 

6.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2487     ХОЧАЦЦА ДАЙСЦI

 

Сцежка нечакана заблукала,

Мроiлась, што выйдзе на бальшак,

Сэрца яшчэ рану атрымала,

I надзею страцiла душа.

 

Заблудзiла сцежка ў чорным лесе,

Тут калiсьцi бушаваў пажар,

Ўвышынi блакiт у паднябессi,

Па бакам балоты i гушчар.

 

Цяжка шлях знаходзiць, трэба сiлы,

Ды слядоў людскiх не разглядзець,

Хочацца прыдбаць, нарэшце, крылы,

Каб ў блакiт высокi паляцець.

 

Вобмацкам iду, збiваю ногi,

З часам мо знайду жаданы шлях?

Хочацца дайсцi да перамогi,

Выйсця не знаходзiцца нiяк.

 

26.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2490     ЯК ДАЙСЦI?

 

Ад пошукаў напрамку – стома,

Шляхi ёсць розныя ў жыццi,

Але заўсёды невядома,

Дзе страцiць можна, дзе знайсцi.

 

Сустрэць магчыма перамогу,

Цi паражэння чорны цень,

Шукаеш добрую дарогу,

За днём мiнае хуткi дзень.

 

Цi сцежкай крочыш, цi прасёлкам,

Выходзiш часам на шашу,

Але не вызначыць шлях толкам,

Нiшто не радуе душу.

 

Якiм да шчасця крочыць шляхам?

Не страцiць хочацца – знайсцi,

Iдзеш ў напрамак новы з страхам.

Як да сваёй мэты дайсцi?

 

26.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2727     ЗБОЧЫЎ У НЕРЭАЛЬНАСЦЬ

 

Не вельмi ўсе iмкнуцца да мэты,

Бо значна лепей плыць па цiхай плынi,

Мэта не пакараецца заўжды,

Iмпэт душэўны паступова стыне.

 

Хто год iмкнецца, а хто – дваццаць пяць,

Здаецца, да мэты iдзеш па кроку,

Ды лепш было зусiм не пачынаць,

Бо вынiкаў амаль не бачна воку.

 

Цудоўна, калi лёгка плынь нясе,

Па берагах мiльгае разнастайнасць,

Свет бачыцца у бляску i красе,

Адчуецца прывабная рэальнасць.

 

Калi ў жыццi – вялiкая мэта,

I да яе шмат год упарта крочыў,

Ў душы саўе гняздо сабе бяда,

Бо ад жыцця у нерэальнасць збочыў.

 

11.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2855     СВЕТЛАЯ МЭТА

 

Няма святлей i радасней мэты

I болей патаемнага жадання,

Каханы побач быў каб назаўжды,

Нiколi не сканчалася каханне.

 

Ўсё без кахання шэрае вакол,

Нiшто каханне замянiць не здатна,

Пяшчота на душы ад цёплых слоў,

З каханнем па жыццi iсцi выдатна.

 

Каханне ўпарта трэба будаваць,

Каб не пазнаць ў жыццi няшчаснай долi,

Калi яго бяздумна руйнаваць,

Каханне не ўтрымаецца нiколi.

 

Калi няма каханага – бяда,

Да шчасця, як да зорачак, далёка,

Каб стала явай светлая мэта,

Ёй трэба даражыць, як зрэнкай вока.

 

2.12.1998

 

Home Page     Змест

 

2857     АПОШНI КРОК

 

Здавалася: да шчасця толькi крок,

Але яго ступiць не здатны кожны,

I я яго дасюль зрабiць не змог,

Галоўны крок ў жыццi, хаця апошнi.

 

Упарта да мэты iшоў штодня,

Але яна ўсё далей адсувалась,

Хоць вабiла бясконца вышыня,

Ўжо бачная, але не пакаралась.

 

Ды стома не спаткала на шляху,

Хаця прайшоў нялёгкую дарогу,

Зрабiць галоўны крок ў жыццi змагу,

Каб святкаваць, нарэшце, перамогу.

 

Хачу ўраджай сабраць багаты свой,

Пасля iсцi па залацiстай пожнi,

Наперадзе яшчэ чакае бой,

Ступiць каб самы цяжкi крок – апошнi.

 

5.12.1998

 

Home Page     Змест

 

2864     ЖЕЛАННАЯ ВЫСОТА

 

Предгорья – далеко ещё не горы,

И если их вершин уже достичь,

Откроются ближайшие просторы,

Но главной высоты не покорить.

 

Всегда даётся неприступность сложно,

И если цель другой не заменить,

Достичь мечты прекрасной невозможно,

Её оставить нужно и забыть.

 

Хотя предгорье выше, чем долина,

Приходит обязательно пора,

Что счастья с этой высоты не видно,

Вновь манит наивысшая гора.

 

Всегда идти упорно нужно к цели,

Не погубить чтоб юности мечту,

Чтоб сердце и душа от счастья пели,

Желанную взять надо высоту.

 

14.12.1998

 

Home Page     Змест

 

2893     ПЕРШЫЯ КРОКI

 

Першы крок вельмi важны заўжды,

Без яго не асiлiць дарогi,

Як не будзе упартай хады,

То дарэмна чакаць перамогi.

 

Першы крок, ён адразу – як жарт,

Яго зробiш i звыкласць пакiнеш,

Першы крок – ў жыццё новае старт,

Вабiць моцна наперадзе фiнiш.

 

Але цяжка iсцi да мэты,

На дарозе i кпiны, i мукi,

Як на шлях трэба страцiць гады,

Ад тугi апускаюцца рукi.

 

Ды патрэбна упарта iсцi,

Хаця фiнiш занадта далёкi,

Перамогу здабыць каб ў жыццi,

Зрабiць прыйдзецца першыя крокi.

 

30.12.1998

 

Home Page     Змест

 

2920     МАРНАЯ МЭТА

 

Прыемна мець высокую пасаду,

I грошай столькi, што не падлiчыць,

Багацце дасць бязмежную уладу,

Ды шчасця нельга за яго купiць.

 

Жанчыны палка ўласнiкаў кахаюць,

Такая надта штучная любоў,

Сябры багатых для сябе шукаюць,

Ды роспач ад жанчын i ад сяброў.

 

Багатыя заўсёды на прыкмеце,

Бо здатны даць уцехi без мяжы,

Ды шчасце iх блукае дзесьцi ў свеце,

I пустата схавалася ў душы.

 

Калi ў душы адно заўсёды крэда,

Каб назапасiць, а пасля – яшчэ,

То выявiцца з часам марнай мэта,

I сорам за шлях пройдзены пячэ.

 

8.01.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz