Анатолій Балуценка
2029
ЖЫЦЬ ЦIКАВА
Юнацтва незабыўныя гады,
Калi жыццё пастаўлена на карту,
Час шчасця i кахання залаты,
I радаснага велiчнага старту.
Бо вабiць прыгажосцю вышыня,
Бо клiча, каб мець хлеб надзённы, справа,
Наперад крокi робяцца штодня,
I хочацца, хутчэй каб стрэла слава.
Ляцiць iмклiва, як страла, жыццё,
Праз сiлу не патрэбна больш iмкнуцца,
Наперадзе чакае небыццё,
Ды ад жыцця прыемна не сагнуцца.
На фiнiшы – жаданнi i гады,
Для шчасця неабходна вельмi мала,
Не трэба больш спяшацца нiкуды,
Ды, як раней, жыць вабна i цiкава.
5.04.1997
2067
СКРИПКА И ГИТАРА
С тобою мы давно не пара,
К чему былое вспоминать?
Твоя фигура, как гитара,
Но как на ней теперь играть?
Не подтянуть, как прежде, струны,
Не подкрутить сильней лады,
Свисают складки, словно дюны,
Сосем недолго до беды.
Ты почему такая стала?
Фигуру надо соблюдать,
Всегда мне неги не хватало,
Хочу, как раньше, целовать.
Быть не гитарой нужно – скрипкой,
Ведь толстота – большой порок,
Всегда быть лучше стройной, гибкой,
По струнам чтоб ходил смычок.
11.05.1997
2103
БЯДА АД КРАСЫ
Расцвiтае асот пры дарозе,
I яго не жадаюць чапаць,
Ды мiнуць цуд чароўны не ў змозе:
Ружу кожны жадае зламаць.
Красу ружы прыемна пабачыць,
Яе чырвань гарыць, як пажар,
На загiбель як ружу прызначыць,
Яна звяне, i ссохне нектар.
Прападзе яе водар духмяны,
Стане смеццем, ёй шлях – ў небыццё,
Быў раней ад красы нiбы п'яны,
За яе мог аддаць i жыццё.
Ружы рвуць, цi яны вiнаваты,
Што краса надта вабiць заўжды?
Слёзы льюць прыгажунi-дзяўчаты,
Бо краса iх вядзе да бяды.
20.06.1997
2122
РОБIМ ШКОДУ
Па Месяцы нага ступала,
Па Марсу аўтамат iдзе,
Сусвету хутка будзе мала.
Куды нас думка завядзе?
Мы – пакарыцелi сусвету,
На розум маем шмат надзей,
Сваю забруднiлi планету.
Якiх цяпер чакаць падзей?
Цi выжывуць i далей людзi,
Калi не скончыцца прагрэс?
Ды чыстай як планета будзе,
Калi сячэм адвечны лес.
Даў Бог Зямлю, каб вечна жылi,
Як вока, пiльна бераглi,
Ды людзi шкоды нарабiлi,
Пускаюць ў космас караблi.
7.07.1997
2123
ЯКАЯ БУДУЧЫНЯ?
Нам абяцалi залатыя горы,
I рэкi у кiсельных берагах,
Але жыла краiна ў цяжкiм горы,
Пакутлiвы быў к камунiзму шлях.
Хоць камунiзм навечна пахавалi,
Ды некранутай засталась хлусня,
I песню зноў салодкую спявалi,
Ды жылi значна горш дзень ада дня.
Не бачылi прыемнага нiколi,
Нястачы сталi звыклымi для нас,
Ды абяцанак зведалi даволi,
Бо кормяць iмi вельмi доўгi час.
Не трэба пераконваць беспадстаўна,
Што лепшай здатна будучыня быць,
Як лепшага не бачылi наяўна,
Ганебна iншых можна абдурыць.
7.07.1997
2147
УСЯМУ СВОЙ ЧАС
Перастаялi травы на лугах,
Касца свайго даўно ўжо зачакалiсь,
Iх выгляд выклiкае толькi жах,
Мо i на свет дарэмна нараджалiсь.
Не зрэзалi дзябёлыя грыбы,
Яны сябе у нетрах баранiлi,
Ды толькi сэрца ные ад журбы,
На коранi баравiкi пагнiлi.
Свой усяму прыходзiць зорны час,
Калi ўздымаюць крылы на вяршынi,
Падаркам трэба скарыстацца ўраз,
Бо зорны час пабудзе i пакiне.
У час зрабiць патрэбна выбар свой,
I скарыстацца вабнаю красою,
Каб мець заўсёды шчасце i спакой
I не спаткацца з жахам i журбою.
19.07.1997
2155
РЕАЛЬНОСТЬ
Красивы роза и весенний мак,
Не всем сберечь красу их удаётся,
На небесах хоть заключают брак,
Но на земле реально жить придётся.
Проходит первой брачной ночи смак,
И времени нет больше золотого,
И то, и это для жены не так,
Всегда чего-то хочется другого.
Всё время терпит и хороший муж
Упрёки от прекрасной половины,
Нет единенья ни сердец, ни душ,
Уходят рано в свет иной мужчины.
На кладбище к любимому придут,
И ссор уже совсем не вспоминают,
На свете больше женщины живут,
У них нет жён, которые терзают.
21.07.1997
2158
СЕКСУАЛЬНЫЯ ФАНТАЗII
Ёсць два жыцця: адно жыццё для цела,
А iншае – выключна для душы,
Адно заўжды рэальнасць толькi мела,
Фантазiй у другога – без мяжы.
Душа заўсёды праўду гаварыла
I з целам была ў жорсткай барацьбе,
А цела цэлы час душу дурыла,
Выгадваючы лепшы стан сабе.
Ды часам для душы здаралась свята,
Як цела ад жадання пёк пажар,
Фантазiй сексуальных ў ёй багата,
Такi душа для цела робiць дар.
Усё недасягальнае для цела
Душа заўсёды зробiць для яго,
Секс ў марах прапануе вельмi смела,
Не скрыўдзiць цела каб нi ў чым свайго.
22.07.1997
2182
МЯЖА РАДАСЦI
Зiмой знiшчае стома ад маркоты,
Душу калючым снегам замяло,
Няма цудоўнай радаснай пяшчоты,
Вакол без перашкод гуляе зло.
А хочацца вясны чароўнай ззяння,
Каб снег збег ручаямi ў плынi рэк,
Пяшчотнага i палкага кахання,
I шчасця, толькi сталага, павек.
Глядзiш баявiкi – бясконца смерцi,
Заўжды герой галоўны – рэвальвер,
Iх негатыўны ўплыў нiчым не сцерцi,
Бо выхавацца можа жорсткi звер.
Для радасцi павiнна быць мастацтва,
Не для таго, каб зло прыйшло ў душу,
I мастакам патрэбна пастарацца
Не пераходзiць радасцi мяжу.
29.07.1997
2210
ЧЫЁ МАСТАЦТВА?
Мастацтва – крынiца для ўзлёту душы,
I служыць аддана народу,
Ды ў формуле вабнай даволi iлжы,
Бо iншую мае прыроду.
Тэатр, галерэя, i цырк, i кiно,
Палацаў цудоўных шыкоўнасць,
Клуб сельскi: замок на прабоі даўно.
Як выхаваць можна духоўнасць?
Народ чым жыве i iмкнецца куды?
Абрыдне адно толькi п'янства,
I вабяць, як казка, таму гарады.
А вёсцы як жыць без сялянства?
Мастацтва элiтнае толькi у нас,
Эфект ад яго малы, шкода.
Калi яно дойдзе, нарэшце, да мас,
Сваiм каб было для народа?
7.08.1997
2216
НЯМА ПРЫКЛАДУ
Маладняк удала паляваць
Цяжка навуцыць тэарэтычна,
Кодлу звер павiнен паказаць,
Ежу як здабыць сабе практычна.
Хоць спакваля iдзе вучоба,
Ды звераня набудзе моц сваю,
Iначай марнай будзе спроба
На свеце выжыць i стварыць сям'ю.
А у людзей бяда – разводы,
Жыццё амаль пражытае дарма,
Ствараюць дзецям перашкоды,
Бо прыкладу для iх амаль няма.
Лёс сям'ю не даў ёй збудаваць,
Хоць з дачкою мацi – як квактуха,
Калi прыклад шчасця нельга даць,
I дачку пасля спаткае скруха.
11.08.1997
2226
ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ВОЧЫ
З'ехаў з розуму стары,
Сораму не маеш,
Верны быў мне да пары,
А цяпер гуляеш.
Што ў ёй лепшае знайшоў?
Як усе, такая ж.
Пра якую там любоў
Мне апавядаеш?
Мо кароткiм быў ланцуг
На якiм трымала?
Не стрымаеш валацуг,
Жонкi яму мала.
Добра бачна круцяля,
Што гуляць ахвочы.
Як ты зможаш апасля
Паглядзець у вочы?
16.08.1997
2229
ДЗВЕ ФАРБЫ
Годнасць светлую, чорную ваду,
Шчасце, радасць, бяду i тугу,
I каханне, i жорсткую здраду
Сустракаюць на доўгiм шляху.
Ведаць трэба заўжды антыподы,
Каб пакрыўдзiць душу не мог боль,
I унiкнуць ад кепскага шкоды,
Раны каб не верадзiла соль.
Пазнаёмiць жыццё з чорным брудам,
Немагчыма яго абысцi,
Але лёс каб заззяў яркiм цудам,
Ведаць трэба усё у жыццi.
Маладых, каб з бядой не сустрэцца,
Зберагаем ад кепскiх падзей,
Нiкуды чорнай фарбе не дзецца,
I не стаць белай фарбе бялей.
17.08.1997
2286
СЛАВА БОГУ
Дзень прайшоў, ну i хай, слава Богу,
Людзi кволае маюць жыццё,
Каб другiм вызвалялi дарогу,
З небыцця iшлi зноў ў небыццё.
Хто пражыў сто гадоў, нават болей,
Толькi дваццаць пражыў можа хто,
Для жывых ўсё адно – недаволi,
Перад вечнасцю сотня – нiшто.
Бо жывое iснуе iмгненне,
Ды iначай нiколi не быць,
А пасля пачынацца тленне,
Кожны дзень таму трэба любiць.
Дзень цудоўна прайшоў, слава Богу,
Што няўмольны здалёк яшчэ скон,
Што жыць маем чароўную змогу,
Што наперадзе шмат светлых дзён.
8.10.1997
2308
АДЗНАКI ЎЗРОСТУ
Зямлю таптаць, напэўна, небагата,
Гады патрэбна ўжо з канца лiчыць,
Дзень нараджэння быў калiсьцi свята,
Цяпер яго магло б зусiм не быць.
Дзень нараджэння цяжкi сум прыносiць,
Ад успамiнаў кепска на душы,
Ён нагадае, нават загалосiць:
К смяротнай наблiжаешся мяжы.
Дзён нараджэння ўжо прайшло нямала,
Раней было iх радасна чакаць,
А зараз сустракацца нецiкава,
Не хочацца пра лiчбу ўспамiнаць.
Без слаўных дат магчыма жыць папросту,
З канца лiчыць свайго жыцця гады,
Адкiнуць цалкам лепш адзнакi ўзросту,
Каб маладым застацца назаўжды.
16.10.1997
2339
ЧТО ДАЛЬШЕ?
Мне лучше о любви не говорить,
Совсем никто не верит слову зека,
С пятном позорным неприятно жить,
Во мне уже не видят человека.
Ведь, как другие, милую люблю,
Но жизнь распоряжается сурово.
Судьбу найду я лучшую свою
Или пойду тропой привычной снова?
Спасательный мне срочно нужен круг,
Иначе невозможно продержаться.
Откликнутся ль любимая и друг,
Хоть и с пятном, чтоб зеком не остаться?
Мне веры нет, но как её найти?
В мой горький час поможет кто советом?
Забуду ли неверные пути
Иль снова стать придётся пред ответом?
1.11.1997
2345
ПЕРШЫ СНЕГ
Не супынiць гадоў iмклiвы бег,
I срэбра заiскрылася на скронях,
Мой першы снег, iдзе мой першы снег,
Не растаюць сняжынкi на далонях.
Апалi мае першыя снягi,
З'явiлась бездакорная прыкмета:
Час надыходзiць смутку i тугi,
Пачалась восень, за плячыма лета.
Ды першы снег не прынясе бяды,
Як замець пойдзе, будзе больш маркоты,
Iдуць на схiл жыццёвыя гады,
Засыпяць скронi белыя сумёты.
Хоць снег прайшоў, тугi няма анi,
Хай будзе срэбра рэдкае на скронях,
Суровая зiма ўдалечынi,
Мой першы снег не растае ў далонях.
9.11.1997
2354
РАКА ЖЫЦЦЯ
Бяжыць рака жыцця амаль бязглузда,
Што можа даць наступны паварот:
Адрэжацца яшчэ раз шчасця луста,
Цi кубак стане поўным ад маркот?
Жыццё бяжыць, як рэчышча у рэчкi,
Перш мелiна, пасля глыбокi вiр,
То на кавалкi шчасце крояць спрэчкi,
Цi ў душах толькi злагада i мiр.
I невядома, што далей чакае,
Шмат кепскiх лёсаў мучыць нездарма,
Бо небяспечны паварот бывае,
А лоцмана сапраўднага няма.
Калi не ўдасца выйсцi з павароту,
Бо моцна замiнае мелiна,
Чакаць патрэбна лепшую нагоду,
Паводку с часам прынясе вясна.
20.11.1997
2361
ГОРКI ХЛЕБ
Заўжды ў жыццi пазнаць ўсё трэба,
Каб ведаў шмат аб iм здабыць,
Паспрабаваць любога хлеба,
I нават горкi хлеб любiць.
Звычайна, лепей хлеб салодкi,
Хто мае ўдосталь, добра iм,
Ядуць старэйшыя, пагодкi,
Ды не хапае яго ўсiм.
Як зведаў цяжкасцi i гора,
Пазнаў занадта горкi смак,
То будзе па калена мора,
Ва ўсiм тады ў жыццi мастак.
Як прыйдзецца ў любой быць скуры,
Трываць працягла ад бяды,
Жыццёвыя не схiляць буры,
Хаця прыемней штыль заўжды.
27.11.1997
2372
УРОКI ЖЫЦЦЯ
Рабiць у невядомасць трэба крокi,
Не здольны ўсё прадуглядзець статут,
Жыццё дае цудоўныя урокi,
Не здатны даць такiя iнстытут.
Бо не адно пытанне цяжка мучыць,
Як ў нераце, нi ўперад, нi назад,
Жыццё усё жыццё бясконца вучыць,
I не жадае выдаць атэстат.
Не выдае, бо мы памылкi робiм,
Экзамены нiяк не можам здаць,
Бо лёс заўжды такое мае хобi,
Каб ў кут глухi няспынна заганяць.
Чужых памылак мы не вывучаем,
А вучымся бясконца на сваiх,
Таму нiяк вучобу не сканчаем,
Бо выправiць не вельмi проста iх.
4.12.1997
2396
ПРЫГАЖОСЦЬ
Прыгажосць – прыкмета маладосцi,
Апiсаць яе не хопiць слоў,
К маладым яна прыходзiць ў госцi,
Малады заўсёды – як анёл.
Але госць не хоча затрымацца
Ў целе гасцяваць на ўсё жыццё,
I хутчэй стараецца збiрацца,
Назаўжды пайсцi каб ў небыццё.
Бо такi закон жыцця суровы,
Маладым даецца прыгажосць,
Хоць яны – цудоўныя анёлы,
Ды не будзе вечнай маладосць.
Прыгажосць i маладосць у пары,
Разам яны будуць i знiкаць,
Зберагчыся могуць толькi ў мары,
Каб аб iх часамi ўспамiнаць.
31.01.1998
2410
КОЛЬКI ЯШЧЭ?
Днi мiльгацяць, як быццам ў лесе дрэвы,
Наперадзе яшчэ iх безлiч ёсць,
Iду, мой крок упэўнены i смелы,
Хаця далёка ззаду маладосць.
Мiнуць патрэбна дрэў яшчэ багата,
I шэраг iх складаецца ў гады,
Сканчае год дзень нараджэння, свята,
Якое паўтараецца заўжды.
Вядзе праз лес цi сцежка, цi дарога,
А часам прадзiраюсь праз галлё,
Гадоў ўжо за плячамi вельмi многа,
Ўсё, што прайшоў, мiнулае маё.
Гады, як днi, збягаюць хутка ў Лету,
У будучым больш хочацца прайсцi,
Паставiў прад сабой такую мэту.
Яшчэ iх колькi будзе у жыццi?
15.02.1998
2428
СЕРДЦЕ БОЛИТ
Я давно не был дома, уж соскучилась мама,
Поглощает безмерно в жизни лишь суета,
Только времени нету мне для ласковой самой,
Что стоит у калитки, ожидая всегда.
Что имеем – не ценим, хотя это бесценно,
Время птицею мчится, ну и что ж, ерунда,
Но летящее время подойдёт непременно
К рубежу, когда будут и печаль, и беда.
Приезжать тогда надо, когда есть кому
встретить,
И теплом материнским твоё сердце согреть,
Седину, что пробилась, мать не хочет заметить,
Как всегда раньше, хочет на ребёнка смотреть.
Приезжал бы я чаще, но уже нету милой,
Много лет её сердце под берёзой лежит,
Приезжаю, но поздно, и стою над могилой,
И о времени прошлом моё сердце болит.
25.02.1998
2432
ГОРОДСКОЙ ТРАНСПОРТ
Возможно тело ощутить
Вплотную спереди и сзади,
Коль транспорт городской любить
Для дела, не потехи ради.
К спине ласкаются соски,
А впереди смущают бёдра,
Здесь не почувствуешь тоски,
И смотришь в будущее бодро.
И не желаешь, а прижмут,
Хотя обидеть не хотели,
В автобусе не тот уют,
Но – как в супружеской постели.
Здесь сексуальней, чем стриптиз,
Имеешь или нет охоту,
Придавят верх, притиснут низ,
Коль надо ехать на работу.
26.02.1998
2502
ИЗМЕНА
Я от своей судьбы бегу.
А прежде было как прекрасно!
Простить измены не могу,
Куда бегу, ещё неясно.
Но никуда не убежать,
От неприятностей не скрыться,
Ведь неожиданно опять
Измена может повториться.
Всегда бессмысленна борьба,
Когда нельзя достичь победы,
Когда обманщица судьба
Даёт в подарок только беды.
Измену надо пережить,
Хотя душа болит, как рана.
Но как хотелось бы любить
Всю жизнь без подлого обмана!
30.03.1998
2529
РОЗДУМ ВЕТЭРАНАЎ
Душа балiць мацней, чым раны,
Ляцiць стралой няўмольны час,
Ў нябыт шагаюць ветэраны,
Ўжо засталося мала нас.
Сабой Радзiму захiналi,
Не ведалi прад куляй страх,
Усё краiне аддавалi,
Нас безлiч гiнула ў баях.
Мы здабывалi перамогу,
Пазналi цяжкi жах вайны,
Прыйшлi дадому, слава Богу,
Айчыны дочкi i сыны.
Цяпер пра нас амаль забылi,
Раз ў год гучыць аркестраў медзь,
За што на ворага хадзiлi,
Нiяк не можам зразумець.
9.04.1998
2535
ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Прайшло дваццатае стагоддзе,
Засталась кропелька адна,
У барацьбе, бядзе, нягодзе,
Iшла бясконцая вайна.
Не могуць жыць спакойна людзi,
Не шкода нам зусiм сябе,
I далей мiру зноў не будзе,
Не бачна краю барацьбе.
Век на парозе дваццаць першы,
Ды не жадаем ў шчасцi жыць,
Замест вайны складаць бы вершы,
Не ненавiдзець, а любiць.
Няхай нам космас пакарыцца,
I пройдзем акiян да дна,
Ды так нiколi не здарыцца,
Прывабней для людзей вайна.
11.04.1998
2538
РАНIШНIЯ РОСЫ
Схiлiлiсь нiзка каласы,
Бо памянялiся умовы,
Ад цяжкай ранiшняй расы
Сагнулiсь на сцяблах галовы.
Хоць намаганне гордым быць
Заўсёды кожны адчувае,
Ды, каб сваё жыццё змянiць,
Ў дастатку моцных сiл не мае.
I галаву патрэбна гнуць,
Бо лёс няшчасны i суровы.
Ды, як яе падняць дадуць,
Калi, як колас, вельмi кволы?
Але ў жыццi няма журбы,
Калi магутныя бярозы,
Яшчэ лепш – моцныя дубы,
Iм толькi лiсце мыюць росы.
13.04.1998
2539
РУБЯЖЫ ЖЫЦЦЯ
Ўсе гады, што прайшi, ўжо не вельмi цiкавы,
Як старонкi прачытанай кнiгi, яны,
Нi ганьбы не даруюць, тым болей нi славы,
Сонца ззяла у iх i былi перуны.
Ды i людзi праз час не цiкавяць таксама,
Калi новых знаёмств на шляху больш няма,
Для душы толькi звыклае – iсная драма,
Бо вясны не спаткаць, будзе вечнай зiма.
Вабяць моцна былога юнацтва мясцiны,
Ды пазнаць значна болей для шчасця дано,
Як гады, i сябры быць другiмi павiнны,
Бо iначай ў душу прыйдзе сум ўсё адно.
Ад уражанняў новых жыццё расквiтнее,
Бо iначай пачуццi зачахнуць ў душы,
Хто шукаць новы шлях надта спрытна умее,
Пакарае бясконца жыцця рубяжы.
13.04.1998
2549
РАДЫЯЦЫЙНЫЯ ГРЫБЫ
Раней хадзiў у саснякi,
Бо сустракацца з лесам рады,
Любiў шукаць баравiкi,
I несцi ў кошыку дахаты.
Бывала, зайдзеш ў верасы,
Шмат успамiнаў, ўсё бывала,
Але змянiлiся часы,
Спаткала чорная навала.
Час гора, смутку i журбы,
У сэрцы тоiцца пакута,
Радыяцыйныя грыбы
Цяпер найлепшая атрута.
Любiў хадзiць у саснякi,
Якое там было багацце!
Яно зноў будзе праз вякi,
Хадзiў, цяпер сяджу у хаце.
19.04.1998
2561
ПЕРАБОРЫ
Чаго не трэба, ёсць амаль заўжды,
Ды не знайсцi тавар мне неабходны,
Цi колер светлы, цi шмат чарнаты,
Памер малы, вялiкi цi нямодны.
I так здаецца вельмi доўгi час,
Няма на чым трывала супынiцца,
Да выбару запал паволi згас,
На скронях ўжо валоссе серабрыцца.
I можна доўга так перабiраць,
Усё душы, хоть трохi, ды нямiла,
У час патрэбна палка пакахаць,
Адчуць каб сэрцам ад кахання дзiва.
Бягуць, як плынь, няўмольныя гады,
Ды шчасце не трымаецца ў далонях,
Здаецца, быў нядаўна малады,
Ды зараз серабро ляжыць на скронях.
23.04.1998
2572
БАЛЮЧА
Збуцвелы крыж каля дарогi,
Раней звiнела тут жыццё,
Цяпер вакол адны мурогi,
I забыццё, i небыццё.
Яшчэ глядзяць з надзеяй хаты,
Iм боль нясцерпны лёг на твар.
Чаму на вулiцы салдаты?
Чаму не прыйдзе гаспадар?
Квiтнеюць снегам яблынь кроны,
Няма ў каго i iм спытаць,
Бо не спытаеш у вароны,
Хто будзе ураджай збiраць.
Балюча яблыням i хатам,
I ўдзень балюча, i ўначы,
Прынёс бяду iм «мiрны» атам.
Сябе цяпер як зберагчы?
25.04.1998
2581
БЯСКОНЦЫ БОЙ
Аб шчасцi, нiбы свечка, згаслi мары,
Iдзе працяглы i смяротны бой,
Як на вайне, ёсць страты i ахвяры
На любай магiлёўшчыне маёй.
Чаго чакаць, якое заўтра будзе?
Душа i сэрца ад бяды балiць,
Боль разрывае ад бяссiлля грудзi.
Далей як у такой навале жыць?
Iдзе бясконцы бой за выжыванне,
Бестэрмiновы, жорсткi, на гады,
Нi дапамогi, анi спачування,
Сэнс страчаны, ў жыццi няма мэты.
Паволi смерць нясе нам «мiрны» атам,
Заложнiкам народ нявiнны стаў,
Адначасова кожны стаў салдатам,
Каб ў бой iшоў ўвесь час i памiраў.
1.05.1998
2597
ЗАМУЖНIЯ ЎДОВЫ
Так павялося з даўнiны:
Бяда ў жыццi чакае дзеўку,
Бо беларускiя сыны
Мяняюць жонку на гарэлку.
Каханне гасне на вачах,
Як дым, ў нябыт збягаюць мары,
Ў душы пануе толькi жах,
Сямейнае жыццё горш кары.
А п'янаму – ўсё трын-трава,
Шмат ад яго цярпець прыйдзецца,
Жыве замужняя ўдава,
I недзе ёй душой сагрэцца.
Чаму жанчын пакрыўдзiў лёс?
Не вельмi цяжкае пытанне,
Мужчына сталы боль прынёс:
Гарэлка даражэй кахання.
9.05.1998
2602
ШТРАФНАЯ РОТА
Такая на вайне работа,
Што плацяць смерцю за яе,
Ў атаку паднялася рота,
Заб'юць чужыя цi свае.
Наперадзе фашыст пракляты,
Таму смяротны кожны крок,
А ззаду нас загаратрады
Руку паклалi на курок.
Штурмуе матухна-пяхота,
Ды клiча не чырвоны сцяг,
Iдзе у бой штрафная рота,
Смерць нагарода цi гулаг.
Прад ворагам не гнулi спiну,
Ды не маглi цярпець маны,
Таму змагалiсь за Айчыну
Як штрафнiкi яе сыны.
11.05.1998
2620
ДВАДЦАТЬ ПЕРВАЯ СТРАНИЦА
Улетел листок календаря,
Улетело всё их разноцветье,
Новое столетие даря,
Третье подошло тысячелетье.
Быстро прошлым стал текущий век,
Уступая место аксиоме:
Жить не может каждый человек
На таком великом переломе.
Годы шли различные подряд,
Утекали невзначай в былое,
Изменял год новый много дат,
Но тысячелетье – лишь второе.
Долог был тысячелетний путь,
Сединой веков успел покрыться,
Но ведь старше мир не стал ничуть,
Ждёт лишь двадцать первая страница.
15.05.1998
2640
НIЧОГА НЕ ЗМЯНIЛАСЬ
Нiчога не змянiлась на Зямлi,
А толькi стала iншым асяроддзе,
Таксама людзi ў даўнiну жылi,
Але былi з пыродаю у згодзе.
Не пiлавалi стромкiя лясы,
I шахт, Зямлю каб знiшчыць, не капалi,
Было ад райскай хораша красы,
Яе, як зрэнку вока, пiльнавалi.
Хоць не гучаў з магнiтафону джаз,
Ды салавей спяваў iм без падману,
Нас тэлевiзар вучыць цэлы час,
Яны вучылi свет не па экрану.
Вялiкi ад калыскi шлях прайшлi,
Ды для душы што новае прыдбалi?
Нiчога не змянiлась на Зямлi,
Бо людзi, як i мы, заўжды кахалi.
3.06.1998
2642
ЦЕРНI I ЗОРКI
Рознае здарыцца на шляху,
Не заўжды ён будзе бегчы з горкi,
Радасць сустрэць можна i тугу,
Цернi будуць ранiць, вабiць зоркi.
Цяжка будзе, а праз час – лягчэй,
Што калi – дакладна невядома,
Будзе светлых шмат ў жыццi начэй,
I ад чорных дзён быць можа стома.
Запалаюць зоркi у вачах,
Або крыўда болем абражае,
Як калейдаскоп, жыццёвы шлях,
Шчасце цi бяда на iм чакае.
Але як пачаў па iм iсцi,
Прыйдзецца прайсцi ўвесь шлях да скону,
I павiнна трапiцца ў жыццi
Ўсё па статыстычнаму закону.
4.06.1998
2673
СIМБIЁЗ
Калi сканчаецца каханне,
Для шлюбу ўжо няма пагроз,
Бо застаецца iснаванне,
Якому назва – сiмбiёз.
Хто палiць печ, хто коле дровы,
А хто гадуе кабана,
Хто косiць сена для каровы,
Ён не кахае i яна.
Але зусiм другая справа,
Калi, як мёд, каханне п'еш,
Заўжды, здаецца, будзе мала,
I ў кубак мёд бясконца льеш.
Але ўсяму канец прыходзiць,
Наўрад хто фiнiшу чакаў,
Ды трэба сiмбiёз знаходзiць,
Пагасла свечка, скончан бал.
2.07.1998
2675
СУШЁНЫЕ ЛЕЩИ
Ты даже лучше места не ищи,
А приезжай на отдых в Пинск на Припять,
Здесь ловятся огромные лещи.
О, сколько можно пива с ними выпить!
Сначала надо круто посолить,
Потом три дня выдерживать под гнётом,
Но как такую рыбу не любить!
Быть нужно, видно, полным идиотом.
Затем необходимо отмочить,
Чтобы она в воде уже всплывала,
Дней пять иль больше надо подсушить,
Но только так, чтоб соль не выступала.
Не нужны ни котлеты, ни борщи,
Или еда какая-то другая,
Вкусней всего сушёные лещи,
Когда едят их, пивом запивая.
3.07.1998
2686
ЖАДАНЫ МОЙ
Цябе пад сэрцам я яшчэ нашу,
Але люблю аддана i бясконца,
Пяшчотнай ты зрабiў маю душу,
Ты для мяне цяпер – другое сонца.
Я чую, як гаворыш ты са мной,
Ты ведаеш смяюся я цi плачу,
Ты крыху пацярпi, жаданы мой,
Бо хутка я ужо цябе убачу.
Маё жыццё ты цалкам зменiш ўраз,
Бо з'явяцца прыемныя турботы.
Няхай хутчэй бяжыць патрэбны час,
Каб вызначыць дакладна, будзеш хто ты?
Дзяўчынка цi, хутчэй ўсяго, хлапчук,
Напэўна, ты чакаць ужо стамiўся?
Так хочацца, каб ў свет прыйшоў без мук,
Каб моцным i здаровым нарадзiўся.
17.07.1998
2687
РАЗБЕГЛIСЯ ШЛЯХI
Я не скажу табе: «Не пакiдай»,
Не папракну i нават не заплачу,
Спакой ты мне, нарэшце, толькi дай,
У будучыне шчасця больш не бачу.
Быў доўгiм i часамi добрым шлях,
Хоць i туга прыходзiла у грудзi,
Ды недарэчным стаў яго працяг,
Далей чым, гора значна болей будзе.
Абрыдла быць у вечнай барацьбе,
Хоць шчасця, што ты даў мне, не забуду,
Але жывi цудоўна сам сабе,
I я цяпер заўжды спакойнай буду.
Быў для мяне ты самы дарагi,
Але як мог нялюбым апынуцца?
Пакуль ў жыццi разбеглiся шляхi,
Ды з часам можа зноў яны сыдуцца?
17.07.1998
2699
НЕЗАБЫВАЕМЫЙ РАССВЕТ
Уже уроков школьных нет,
Воспоминанье не проходит:
Незабываемый рассвет
Из детства в юность нас уводит.
Уж отгремел последний бал,
И за ночь много песен спето,
Жизнь каждый новую встречал
С незабываемым рассветом.
Одним был раньше в жизни путь,
Он в школу вёл нас и из школы,
Хотя и жаль его чуть-чуть,
Но находить путь нужно новый.
Сдружились мы за десять лет,
Теперь приходится расстаться,
Незабываемый рассвет
Поможет нам всегда встречаться.
24.07.1998
2759
Я ВЕРНУЛСЯ
Я вернулся с Афгана домой,
Нас болезни и пули косили,
И я ранен был пулей шальной,
На протез ногу мне заменили.
Но свою не ругаю судьбу,
Мы нужны матерям и такие,
Хуже было вернуться в гробу,
Как домой возвратились другие.
Жизнь прекрасна всегда в двадцать лет,
В страну счастья дорога открыта,
Но шагать уж возможности нет,
Не лелеет судьба инвалида.
Преступление перед страной,
Ведь никто за него не ответит,
Я вернулся с Афгана домой,
Но других никогда мать не встретит.
7.09.1998
2760
ЗВЕРЫ РАЗБЕГЛIСЯ
Спачатку лес звярамi быў багаты,
Ды ураган яго ўвесь час трасе,
Спужаўся буры нават лось рагаты,
А iншыя разбеглiся усе.
Жыць стала цяжка i маральна горка,
З канцамi не сыходзiлiсь канцы,
Адразу лес пакiнула вавёрка,
А следам i пужлiвыя зайцы.
Чым далей, жыццё горай станавiлась,
Не верылi, што будзе час такi,
Неверагодных нават сноў не снiлась,
Ды з лесу паўцякалi i ваўкi.
Як i раней, цяпер ў цане зялёны,
I з часам дачакаемся пары,
Як долар будзе каштаваць мiльёны,
Бо нуль – вавёркi, зайцы i зубры.
8.09.1998
2767
ЛОШАДЬ И АВТОМОБИЛЬ
Лошадь, как жену, любили
В те, былые времена,
Есть теперь автомобили,
Ими полнится страна.
Раньше хоть любовь делили,
Но теперь любовь одна,
Любим лишь автомобили,
Без любви живёт жена.
Чистим, моем их и гладим,
Вытираем нежно пыль,
И раз в год жену прокатим,
Вот зачем автомобиль.
Сердце радует машина,
Время забрала она,
Коль в неё влюблён мужчина,
Ни к чему ему жена.
21.09.1998
2769
ЗА ГРАНИЦЕЙ
Папе не удалось стать доцентом,
Но зато профессором сын стал,
Здесь он был бы вечным диссидентом,
Если б за границу не удрал.
За границей все пути открыты,
Хочешь, будь а Канаде, хочешь – в США,
Там таланты в землю не зарыты,
И поёт поэтому душа.
Коль талант имеешь иль уменье,
То добьёшься денег и высот,
Здесь талант даётся на мученье,
Словно рыба, бьёшься с ним об лёд.
С тем, что есть, придётся примириться,
Хоть и грустный в жизни есть момент,
Сын уже профессор за границей,
Папа до сих пор здесь не доцент.
23.09.1998
2773
КРЫЛЬЯ ИЛИ ГИРИ?
Жизнь нелегко доподлинно узнать,
В ней дважды два – не каждый раз четыре,
Жизнь крылья для полёта может дать
Иль подцепить навек на ноги гири.
Жизнь поначалу кажется проста,
Но время её делает сложнее,
Когда от груза на ногах беда,
Не каждый в небо быстро взмыть сумеет.
Но редко крылья счастья жизнь даёт,
Навстречу солнцу чтобы ввысь стремиться,
И каждый, словно каторжник, бредёт,
По жизни трудно с гирями тащиться.
Так редко в жизни ждёт людей успех,
Иль счастья не хватает в целом мире?
Поэтому и крыльев нет для всех,
Нет крыльев – жизнь даёт на ноги гири.
25.09.1998
2804
НАДЕЖДА НА УДАЧУ
Немилосердная судьба
И жизнь, похожая на драму,
С ней бесполезная борьба,
Судьба жестоко тянет в яму.
Или сбивает грубо с ног
И шансов не даёт подняться,
Кто изменить судьбу не смог,
Тот с жизнью должен распрощаться.
А всё наделала игла,
Ведь незаметно в ней обмана,
Она совсем с ума свела,
Ужасна участь наркомана.
Из ямы выбраться хочу,
Решаю трудную задачу.
Судьбу иную получу
Иль снова упущу удачу?
6.10.1998
2889
НАСТАЛЬГIЯ
Гарачы, як скаварада, пясок,
Пякучы вецер, нiбы воўкi, вые,
Чакае рай – здавалася здалёк,
А зблiзку кроiць душу настальгiя.
Радзiма, зараз там мо кружыць снег,
Зямлю абрусам белым шчыльна крые,
Але здарыўся непапраўны грэх,
Бясконца дапякае нстальгiя.
Назад цяпер ужо няма шляху,
Ды сэрца аб радзiме цяжка ные,
Хоць добра тут, ды звыкнуць не магу,
Горш, чым хвароба, мучыць настальгiя.
Да смерцi буду мо пакутаваць,
Паехаў, бо паехалi другiя
Замест бярозак пальмы назiраць,
Жыць цяжка, бо знiшчае настальгiя.
27.12.1998
2894
НОВЫ 1999
Новы год дзевяноста дзевяты,
Як раней, i мароз, i зiма,
Ды як буднi становяцца святы,
Зусiм радасцi ў сэрцы няма.
Пакутуем ужо год каторы,
Няма ў моры пакут астраўка,
Час iдзе, а жывем усё горай,
Новы год, пэўна, год жабрака.
Бо жабрацкаю стала зарплата,
Але панскай на рэчы цана.
I раней мы не жылi багата,
Цяпер горай, чыя ў тым вiна?
Як раней, снег пушысты спадае,
У чарзе, як раней, ўвесь народ,
Ежу ў крамы цяпер выкiдаюць,
Як стары, стаў таму новы год.
31.12.1998
2952
ПОМОЛЮСЬ В МЕЧЕТИ
Десять лет парни шли на войну.
Убивать. Что есть хуже на свете?
Я пять лет протомился в плену,
У невесты уж выросли дети.
И теперь говорю на фарси,
Белорусский родной забываю.
Ветер! Просьбу мою унеси,
Что домой хочу, здесь я страдаю.
Но безмолвная к просьбе страна,
За неё ведь сражались солдаты,
А невеста – чужая жена,
Плен тяжёлый мне вместо награды.
Не поеду, наверно, домой,
Плен пятном лёг на юные плечи,
Долг исполнил для родины свой,
За неё помолюсь я в мечети.
24.01.1999
2992
СВЯТА З ГАРЧЫНКАЙ
З пяшчотай ў сэрцы мацi ўспамiнаю,
I бацьку, што у свяце вiнават,
Ў чарговы раз я сёння адзначаю
Найлепшае з усiх магчымых свят.
Гадамi, як кароль, ужо багаты,
Гадоў мець столькi нават не з рукi,
Ды голас родных чуць заўсёды рады,
Бо будуць тэлефонныя званкi.
Уздым вiруе ў светлы дзень у хаце,
Але чакаць усiх званкоў дарма,
Нi бацька не пазвонiць, анi мацi,
На свеце iх ужо даўно няма.
Хоць смачна пахнуць пiрагi з начынкай,
I вiншаваннi шчодра шлюць сябры,
Дзень нараджэння з нейкаю гарчынкай,
Такiм бывае свята, як стары.
15.02.1999
Апошні верш тэмы Home Page Змест