Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (2501-2600)

 

Анатолій Балуценка

http://ab4tt.narod.ru

 

 

2501     IМЁНЫ ГЕРОЯЎ

 

Язэпы дзе цяпер i Янкi?

Прыйшла пара для iншых мод,

Яны у творах – як падманкi,

Каб шчыра апiсаць народ.

 

Такiх пiсьменнiкаў аж шкода,

Яны жадаюць цуд зрабiць,

Ды не за iмя у народа

На покуць могуць запрасiць.

 

Для твора iмя – вельмi мала,

Не трэба цуда без патрэб,

Галоўнае не iмя – справа,

Генадзь быць можа, не Язэп.

 

Твор будзе сапраўды народны,

Як будуць скрозь яго чытаць,

Усе iмёны быць ў iм годны,

Ўсё роўна, як герояў зваць.

 

29.03.1998

 

Home Page

 

2502     ИЗМЕНА

 

Я от своей судьбы бегу.

А прежде было как прекрасно!

Простить измены не могу,

Куда бегу, ещё неясно.

 

Но никуда не убежать,

От неприятностей не скрыться,

Ведь неожиданно опять

Измена может повториться.

 

Всегда бессмысленна борьба,

Когда нельзя достичь победы,

Когда обманщица судьба

Даёт в подарок только беды.

 

Измену надо пережить,

Хотя душа болит, как рана.

Но как хотелось бы любить

Всю жизнь без подлого обмана!

 

30.03.1998

 

Home Page

 

2503      ДЗIЦЯЧЫ ГАЛАСОК

 

Ў каханнi ёсць заўжды мэта,

Бадай, вышэйшая на свеце,

Спаткае iсная бяда,

Калi не нарадзiлсь дзецi.

 

Дзiцячы голас не гучыць,

Жыццё становiцца пустое,

Няма каму любоў дарыць,

Жыццё ў сям'i, ды халастое.

 

Багата розных ўласных спраў,

Каштоўных рэчаў на прымеце,

Ды Бог ў душу каханне даў,

Маглi каб свет пабачыць дзецi.

 

Гучыць дзiцячы галосок,

I лёс, як шкло, цудоўна-гладкi,

Труну пакрые як пясок,

Жыць будуць за цябе нашчадкi.

 

30.03.1998

 

Home Page

 

2504     ШЭРЫ КОЛЕР

 

Цi болей белай фарбы у жыццi,

Цi чорнай назбiралася без меры,

Цi колераў абодвух не знайсцi,

I ёсць адзiн заўсёды – толькi шэры?

 

Хай чорнай фарбы будзе шмат заўжды,

Але хоць зрэдку ззяе колер белы,

Бо шэры колер – сведчанне бяды,

Ён – нiбы колас жыта недаспелы.

 

Каб шчасце, хоць на час, але прыйшло,

Прыемна з белым колерам спаткацца,

Бо белы – як буслiнае крыло,

Душы дазволiць ўвышыню падняцца.

 

Калi ў жыццi не зведаць вышынi,

Не страцiць як тады на шчасце веры?

Жахлiвыя аднолькавыя днi,

Калi бясконца колер толькi шэры.

 

30.03.1998

 

Home Page

 

2505     ЗIМОВЫ СМУТАК

 

Каханне першае прыйшло

Знянацку, нiбы дождж асеннi,

I смутку – быццам не было,

Ў душы цудоўныя iмгненнi.

 

Iмгненнi дорыць мне яна,

Адчуць прыемна хваляванне,

Бо прыгажосць яе – вясна,

Узiмку спее хоць каханне.

 

Ды ёсць падстава для тугi,

Каханне кепска выбiрае,

Ёй падабаецца другi,

Яна ужо яго кахае.

 

I скончылась мая вясна,

Бо сталi iншымi умовы,

Душу маю, амаль да дна,

Напоўнiў смутак зноў зiмовы.

 

31.03.1998

 

Home Page

 

2506     МАЯ РАДЗIМА

 

Не хачу адрывацца ад роднай зямлi,

Маё сэрца з ёй моцна зраслося,

Хоць шляхi мяне ўбок ад яе адвялi,

Ды вярнуцца цяпер удалося.

 

Тут калiсьцi сцяжынкi дзяцiнства прайшлi,

Па каханай тут сэрца балела,

I юнацкiя светлыя мары былi,

Бо ад шчасця душа зiхацела.

 

Як матуля, патрэбна Айчыны зямля,

Ад яе на душы асалода,

Ды iначай складалася доля мая,

Бо такою ў той час была мода.

 

Нам радзiмаю быў ўвесь Савецкi Саюз,

Так дарэмна было спадзявацца.

Беларусь – мне Радзiма, а я – беларус,

Як ад роднай зямлi адрывацца?

 

31.03.1998

 

Home Page

 

2507     ЗАЛАТАЯ НАДЗЕЯ

 

Надзея вабiла бясконца,

Бо пачынаўся светлы дзень,

Але пайшло на захад сонца,

Стаў вельмi доўгiм чорны цень.

 

А сонца ўвечары не грэе,

Iдзе працяглая iмжа,

Не хоча пакiдаць надзея,

Чакае вышынi душа.

 

Надзею кожны мець ахвочы,

Прамень апошнi сонца знiк,

Душу накрыла коўдра ночы,

I стаў не бачным вабны пiк.

 

Надзея клiча, як святая,

Жаданы i чароўны цуд,

Спачатку – нiбы залатая,

Ды сапраўды – як чорны бруд.

 

1.04.1998

 

Home Page

 

2508     IНШАЯ РАЗМОВА

 

Не магiстраллю, дзесьцi ровам

Iдзе гiсторыi цягнiк,

Дай Бог, каб засталася мова,

I каб народ зусiм не знiк.

 

Ды адрадзiцца магло слова,

Бо шанс гiсторыя дае,

Стварылась добрая умова,

Але праспалi зноў яе.

 

Сячэ нас руская завея,

Хаця пакуль беларусы,

Ды ў сэрцы ёсць яшчэ надзея,

Што прыйдуць лепшыя часы.

 

I будзе iншаю размова

З цудоўных вабных родных слоў,

Жыць будзем, як не згiне мова,

Хай спее да яе любоў.

 

1.04.1998

 

Home Page

 

2509     НАВОШТА НАРАДЖАЦЦА?

 

Змывае ўсiх з жыцця паток гадоў,

Каб iншым даць магчымасць нарадзiцца,

Бясконца новы цыкл прыходзiць зноў,

Не здатна кола смерцi супынiцца.

 

Бязлiтасны таму закон жыцця,

Жыццё – амаль прыкметнае iмгненне,

Шлях кожнага адзiн – да небыцця,

Ды ён – адзiны шлях да аднаўлення.

 

Збягаюць ў Лету хуткiя гады,

Ў маленствае руху iх не адчуваем,

А ў старасцi ляцяць стралой заўжды,

Наперадзе ўсе прорву смерцi маем.

 

Незразумелы часам сэнс жыцця,

А сэнс – хада наперад аж да смерцi.

Няўжо адзiн напрамак развiцця,

Навошта нараджацца, каб памерцi?

 

1.04.1998

 

Home Page

 

2510     ВЯСЁЛЫЯ НОТКI

 

Вясёлыя ноткi ў душы

Заўсёды вясна выклiкае,

Знiкае заслона iмжы,

I сонца усмешкаю ззяе.

 

Хоць часам i б'юць перуны,

Калi дазваляе нагода,

Чароўную песню вясны

Бясконца спявае прырода.

 

Прыветлiвы, радасны час,

Бо дзень усмiхаецца зранку,

Вясна клiча к любасцi нас,

Каханы мiлуе каханку.

 

Пяюць салаўi i чыжы,

Паслаць каб вясне прывiтанне,

Вясёлыя ноткi душы

Даруе вясна для кахання.

 

1.04.1998

 

Home Page

 

2511     ЛЮБАЯ РАДЗIМА

 

Прыемна песцiцца на моры

Сярод вялiкiх валуноў,

Нiбы каханка, вабяць горы,

Вяршынi з шапкамi снягоў.

 

Цудоўна узбярэжжа Крыма,

Яго марскiя берагi,

Але мiлей ўсяго Радзiма,

Яе балоты i лугi.

 

I рэчак гоман адмысловы,

Мурог на пляжах цi пясок,

I стогадовыя дубровы,

Лясы, што бачацца здалёк.

 

Ў жыццi усё праходзiць мiма,

Ды не забыць красу сваю,

Для сэрца любая Радзiма,

I я таму яе люблю.

 

2.04.1998

 

Home Page

 

2512     ГОРШАЯ З НЯГОД

 

Мовы розныя ведаць цудоўна!

Не iдзе к Магамету гара,

Магамет пойдзе к ёй усё роўна,

Сваю мову нам ведаць пара.

 

Але шлях не знайшлi мы да мовы,

Не жадаем iсцi да гары,

Да спадобы чужыя нам словы,

З чужой мовай цяпер мы сябры.

 

Гара мовы не пойдзе нiколi,

Трэба шлях адшукаць да яе,

Ёсць апошнiя кропелькi волi,

Калi мова ў народзе жыве.

 

Калi мова павек ужо згiне,

Прыйдзе горшая з цяжкiх нягод:

Беларускае сэрца астыне,

I памрэ беларускi народ.

 

2.04.1998

 

Home Page

 

2513     ПАЭЗIЯ ВЫШЭЙШАГА ГАТУНКУ

 

Прайшло багата зiм, багата лет,

Свае ужо чужымi сталi словы.

Хоць гэта нонсэнс, ды у чым сакрэт,

Што мы зусiм не любiм роднай мовы?

 

Ды так прайшлi гiсторыi шляхi.

Як выправiць ганьбу, нарэшце, гэту,

Каб адмалiць мiнулыя грахi?

Належыць слова першае паэту.

 

Каб мову зноўку моцна палюбiць,

Адна ёсць, але важная умова:

Паэт павiнен мову не муцiць,

Чароўнае патрэбна людзям слова.

 

Не любiць мову ўласную народ,

Адкуль чакаць магчыма паратунку?

Пазбавiць мову здатна ад нягод

Паэзiя вышэйшага гатунку.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2514     КАЛЮЧКI

 

Ружы! Вельмi прыемна iх бачыць,

Бо квiтнее ў душы пачуццё,

Ды калючкi, патрэбна адзначыць,

Не заўсёды мiлуюць жыццё.

 

Ружы – нiбы зацягнуты воскам,

Ў iх крынiца цнатлiвай красы,

Але час прыйдзе звянуць пялёсткам,

Знiкнуць кроплi чысцюткай расы.

 

Да iх дотык занадта балючы,

Бо сцяблы тарчаць, нiбы слупы,

Кiпцюроў шмат, i кожны калючы,

Не пабачыць iх толькi сляпы.

 

Уражала сваёй прыгажосцю,

Пакарала спачатку заўжды,

Ды калолi калючкi са злосцю,

Iх у сцiплай няма лебяды.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2515     ЗАЛАТОЕ ПЯРО

 

Аб чым пiшуць звычайна паэты?

Што, як пуп, на паверхнi ляжыць,

Мне чужы падыход заўжды гэты,

Я пiшу аб чым сэрца балiць.

 

Пра душу, што у неба iмкнецца,

Як каханне ёй крылы дае,

I пра боль, што ў душы адгукнецца,

Калi брудна пакрыўдзiць яе.

 

Пра цудоўную родную мову,

Як магчыма яе ўратаваць,

Як зрабiць у грамадстве умову,

Каб нам зноў беларусамi стаць.

 

Я пiсаць намагаюсь пра тое,

Што цi песцiць душу, цi пя чэ,

У мяне ёсць пяро залатое,

Што багата напiша яшчэ.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2516     БЕЗДОНЬЕ ГЛАЗ

 

Я красотой твоей пленён,

Глаза – глубоких два колодца,

Волос кудрявый белый лён,

Как серпантин дорожный, вьётся.

 

Взгляд привлекает твоя грудь,

Невольно он скользит на ноги,

Ты не смущаешься ничуть,

Так любят делать недотроги.

 

Я за тобой вослед иду,

В душе закончилось ненастье.

Что встречу: горькую беду

Иль одарит любовь и счастье?

 

Тобой навеки покорён,

Теперь уже непосторонний,

Люблю волос белесый лён

И милых синих глаз бездонье.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2517     ПРОКАЗНИЦА-ВЕСНА

 

Пришла проказница-весна,

Во взглядах искры засверкали,

Пожары вызвала она,

Костры повсюду запылали.

 

Костры любви горят весной,

Мосты подгнившие сжигая,

Они становятся золой,

Шлейф дыма в небе оставляя.

 

Пусть старые мосты горят,

Быстрей чтоб сердце успокоить,

И светится любовью взгляд,

Чтоб новые мосты построить.

 

Пора чудесная дана,

Когда природа дышит новью,

Идёт проказница-весна,

В ней всё пронизано любовью.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2518     КРАСА ЖАНЧЫН

 

Няма сяброў на густ i колер,

Яшчэ на водар i на смак,

Каму мiлей лугi i поле,

Каму дубровы i сасняк.

 

Каму бландзiнка цi брунетка,

Каму чароўная кума,

Або прыгожая суседка,

Адзiных поглядаў няма.

 

Хто лезе на вяршынi ў горы,

Хто хоча паглядзець здалёк,

Каму мiлей купацца ў моры,

Бо вабiць залаты пясок.

 

Як на мяне, то ўсё цудоўна,

Перабiраць няма прычын,

Шмат прыгажосцi, безумоўна,

Але люблю красу жанчын.

 

3.04.1998

 

Home Page

 

2519     ЧОРНАЯ ДУША

 

Аднойчы ўвосень для сябе неспадзявана,

Папала семечка ад яблыка ў зямлю,

Хоць глеба чорная здавалась, як загана,

Яно пакорлiва лiчыла: «Ўсё сцярплю».

 

Але вясна прыйшла знянацку нечакана,

Маленькi ў семечка праклюнуўся расток,

I яблынька расцi пачала непагана,

У садзе добры заняла сабе куток.

 

Мiналi вёсны, пакрывалi цветам крону,

Глядзела яблыня з пагардай на зямлю,

Раней малiлась на яе, як на iкону,

Казала з ўдзячнасцю зямлi: «Павек люблю».

 

Хоць чорная зямля, хлеб белы нараджае,

Бо не ўзгадуе нiву беленькi пясок,

Душа тых чорная, хто iншых абражае,

Заўжды зняважліва глядзяіць на іх здалёк.

 

4.04.1998

 

Home Page

 

2520     БЛАКIТ У ДУШЫ

 

Блакiт у небе, сонейка смяецца,

I на зямлю кiдае прамянi,

Не кожны дзень смех звонкi удаецца,

Часцей бываюць пахмурныя днi.

 

Дождж пойдзе цi бушуе навальнiца,

I вецер хмары над зямлёй нясе,

Цi ураган бязлiтасны здарыцца,

Спакою робiць шкоду i красе.

 

То, нiбы вата, сцелюцца туманы,

Цi снег зямлi падораць маразы,

Або капёж пачнецца нечаканы

I зблытае прыродныя часы.

 

I на душы таксама, як ў прыродзе,

Блакiт часамi, а часцей – iмжа,

Таму удзячным трэба быць нагодзе,

Калi пяе ад радасцi душа.

 

4.04.1998

 

Home Page

 

2521     ВОДАР ЦI РАСА?

 

Цi водар трэба, цi раса,

Каб лепей выглядала ружа?

Прывабней розум цi краса,

Без перашкод каб выбраць мужа?

 

Цанiлi водар ўсе часы,

Бо кожны да яго ахвочы,

Затое кропелькi расы

Адразу кiнуцца у вочы.

 

Як выбар свой рабiць прыйшлось,

А на рашэнне мала часу,

Перамагае прыгажосць,

Яна прыкметная адразу.

 

Хай розум – нават феномен,

Ды трэба трохi прыгажосцi,

Цудоўны водар мае кмен,

Ды не хапае сэрцу штосьцi.

 

5.04.1998

 

Home Page

 

2522     ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ

 

Душу распесцiла любоў,

Салодкая, як ў дзiўнай мары,

Нарэшце, ўзнёслы час прыйшоў

Пазнаць нязведаныя чары.

 

Ў душы прыемны неспакой,

Як у анёла, маю крылы,

Лячу iмклiва над зямлёй,

Палёт цудоўны i шчаслiвы.

 

Лячу сярод лясоў i вод

I чую радасныя гукi,

Хачу бясконцы мець палёт,

Каб не прыходзiў боль разлукi.

 

Каб не сустрэлася iмжа,

I небасхiл заўжды быў чысты,

Пяе ад радасцi душа,

Прамень ў ёй ззяе залацiсты.

 

5.04.1998

 

Home Page

 

2523     ШЧОДРЫ ЛЁС

 

Лёс надта шчодра падарыў

Мне вельмi рэдкую удачу:

Я жыццярадасны матыў

Ў душы працяглы час не страчу.

 

Маё каханне не прайшло,

Яно непадуладна часу,

На скронi срэбра хоць лягло,

Ды маю у жыццi украсу.

 

Бягуць, як воблакi, гады,

Хоць выгляд трохi прытаптаны,

Але душою малады,

Бо ад кахання – нiбы п'яны.

 

Не прыйдзе у душу мароз,

Палае моцнае жаданне,

Бо падарыў цудоўны лёс

Душы на ўсё жыццё каханне.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2524     ПАЭЗIЯ

 

Каб душу чытачу слова грэла,

Каб паэзiяй былi вершы,

Пiсаць лепей не толькi пра цела,

А пра стан i пачуццi душы.

 

I пра трактар чытаць нецiкава,

Калi сэрца каханне пячэ,

Цi нянавiсць прыйдзе, як навала,

Цi другiя пачуццi яшчэ.

 

Зразумець вельмi цяжка адразу,

Адбываецца што у душы,

Таму часта шукаюць адказу,

I яго даць павiнны вершы.

 

Як чытач нават вельмi рахманы,

I той кiне паэту дакор,

Бо калi ад кахання – як п'яны,

Пачытае, як робiць матор.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2525     АСАЛОДА МАЛАДОСЦI

 

Упаў увосень з дуба спелы жолуд

З вялiкаю надзеяю адной,

Каб перажыць зiмой суровы холад

I стаць дубком маленечкiм вясной.

 

Гады пабеглi добрыя iмклiва,

Дуб хутка рос без болю i журбы,

Прыгожым быў, як казачнае дзiва,

I волату зайздросцiлi дубы.

 

Галлё пачала сохнуць паступова,

Магутны ствол пашкодзiла дупло,

Парушылась жыццёвая аснова,

Расчараванне горкае прыйшло.

 

Прыемна ад жыцця мець асалоду,

Расцi дубком зялёным маладым,

I маладосць цанiць, як нагароду,

Знiшчае хуткi час iмпэт i ўздым.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2526     ПАКУЛЬ НЕ ГАВАРУ

 

Яшчэ не размаўляю я,

Бо не хапае штосьцi,

Хоць мова добрая мая,

Ў ёй безлiч прыгажосцi.

 

Не размаўляю, ды пiшу,

Натхненне адчуваю,

Бо словы радуюць душу,

Як справу з iмi маю.

 

Бо не хапае сябра мне,

Пакуль мой сябра – слоўнiк,

Калiсьцi кепскi час мiне,

I будзе суразмоўнiк.

 

Яшчэ пакуль не гавару,

Але пра мову дбаю,

Чакаю лепшую пару

I мову вывучаю.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2527     ПЛАМЯ ЛЮБВИ

 

В груди моей с далёких пор

Любовь, как звёздочка, горела,

И я хотел украсть, как вор,

Один хоть поцелуй несмело.

 

Ты отозвалась на любовь,

Тебя теперь всегда ласкаю,

И, как когда-то, вновь и вновь

Люблю и устали не знаю.

 

Хоть седина, как снег, легла,

Но молодость не утихает,

Любовь такая, как была,

И потому не увядает.

 

Я понимаю твой укор,

Но придвигаюсь к тебе ближе,

Не догорает мой костёр,

И пламя вновь поленья лижет.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2528     ВЯСНОВЫ ЧАС

 

Навокал толькi чарната,

Няма душою дзе сагрэцца,

Бо крочыць за бядой бяда,

I цяжка з радасцю сустрэцца.

 

Прамень надзеi цалкам згас,

Бо адвяртаецца удача,

Таму ужо трывалы час

Душа смуткуе або плача.

 

Нiчога болей не прашу,

Ды дзесьцi iскарка цяплiцца,

Каханнем ўзрадуе душу,

Каб ўдосталь любасцi напiцца.

 

Душы абрыдла смуткаваць,

I трэба разрываць аковы,

Бязмежна хочацца кахаць,

Бо наступае час вясновы.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2529     РОЗДУМ ВЕТЭРАНАЎ

 

Душа балiць мацней, чым раны,

Ляцiць стралой няўмольны час,

Ў нябыт шагаюць ветэраны,

Ўжо засталося мала нас.

 

Сабой Радзiму захiналi,

Не ведалi прад куляй страх,

Усё краiне аддавалi,

Нас безлiч гiнула ў баях.

 

Мы здабывалi перамогу,

Пазналi цяжкi жах вайны,

Прыйшлi дадому, слава Богу,

Айчыны дочкi i сыны.

 

Цяпер пра нас амаль забылi,

Раз ў год гучыць аркестраў медзь,

За што на ворага хадзiлi,

Нiяк не можам зразумець.

 

9.04.1998

 

Home Page

 

2530     ЛIСЛIВАСЦЬ ДА СПАДОБЫ

 

Лiслiвасць да спадобы без мяжы,

Хоць i не кожны да яе ахвочы,

Ад праўды помста спее у душы,

Бо праўда, нiбы шыла, колiць вочы.

 

Ды пахвалу няпроста гаварыць,

Душу трымаць лепш чыстай, як свiтанне,

Бо ад хлуснi душа заўжды балiць,

Ёй цяжка пераносiць катаванне.

 

Таму нялёгка утрымаць сяброў,

Хлусiць не мог, а праўды не жадалi,

Прадажная не вабiла любоў,

Таму сябры чужымi з часам сталi.

 

Мне лепш не гаварыць, i я маўчу,

Хоць гаварыць рабiў бясконца спробы,

Няшчырага сяброўства не хачу,

Амаль заўжды лiслiвасць да спадобы.

 

9.04.1998

 

Home Page

 

2531     НЕТРЫВАЛАЕ ШЧАСЦЕ

 

Шчаслiвае, бясхмарнае каханне

Ў раманах нават нельга адшукаць,

Прыдбаць такое – палкае жаданне,

Ды шчасце вельмi цяжка зберагаць.

 

Агонь ў душы мiнае за iмгненне,

А потым i не тлее, не гарыць,

Пачуцце знiкне, нiбы летуценне,

Душа пасля ад роспачы балiць.

 

Шчаслiвае каханне толькi ў мары

Цi завiтае часам у кiно,

Адразу шчасце бачнае на твары,

Не можа прыхавана быць яно.

 

Ды на аблiччы зрэдку шчасце ззяе,

Часцей – адзнака смутку i бяды,

Бо шчасце нетрывалае знiкае,

А хочацца каханне мець заўжды.

 

11.04.1998

 

Home Page

 

2532     ГАРМАНIЧНАЕ КАХАННЕ

 

Калi вясной агонь душу пячэ,

I льецца вакол радасная песня,

То не каханне стрэнулась яшчэ,

А толькi яго раннее прадвесне.

 

Ды цяжка зберагчы агонь праз час,

Каб полымя цудоўна зiхацела,

Касцёр каб паступова не пагас,

Як возьме у палон каханне цела.

 

Калi ў адносiнах гармонii няма,

Абавязкова дойдзе да маразму,

Бо намаганнi прападуць дарма,

Секс кепскi без жаночага аргазму.

 

Каб ад кахання толькi радасць мець,

Аб холад не разбiлася жаданне,

I сэрцу ад абразы не шчымець,

Патрэбна гарманiчнае каханне.

 

11.04.1998

 

Home Page

 

2533     ЖЫЦЦЁ – ГУЛЬНЯ

 

Жыццё – гульня, ды з ёй не жарты,

Няма каму рабiць дакор,

Калi iдуць благiя карты:

Цi недабор, цi перабор.

 

Нiяк ачко не выпадае,

Удачы доўгi час няма,

То карта трапiцца не тая,

Або паснуць прыйшлось дарма.

 

Ды недасяжны банк упарты,

А клiчуць вабныя часы,

Як пойдуць значна лепей карты,

I пападуцца два тузы.

 

Жаданне мучыць, як хвароба,

Але каму рабiць дакор,

Калi iдзе за спробай спроба:

То недабор, то перабор.

 

11.04.1998

 

Home Page

 

2534     СЯБРЫ

 

Хаця на выгляд i стары,

Душа затое маладая,

Даўно спускаюся з гары,

Пара пакуль што залатая.

 

Хоць срэбра скронi замяло,

Ды ў сэрцы зiхацiць жаданне,

Бо, пэўна, часу не прыйшло,

Мiнулым стала каб каханне.

 

Як полымя гарыць ў душы,

На ўзрост кiваць яшчэ не трэба,

Бо для яго няма мяжы,

Калi душа ўзлятае ў неба.

 

Няхай сабе iду з гары,

Ды вышынi не забываю,

З каханем надалей сябры,

I назаўсёды, адчуваю.

 

11.04.1998

 

Home Page

 

2535     ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

 

Прайшло дваццатае стагоддзе,

Засталась кропелька адна,

У барацьбе, бядзе, нягодзе,

Iшла бясконцая вайна.

 

Не могуць жыць спакойна людзi,

Не шкода нам зусiм сябе,

I далей мiру зноў не будзе,

Не бачна краю барацьбе.

 

Век на парозе дваццаць першы,

Ды не жадаем ў шчасцi жыць,

Замест вайны складаць бы вершы,

Не ненавiдзець, а любiць.

 

Няхай нам космас пакарыцца,

I пройдзем акiян да дна,

Ды так нiколi не здарыцца,

Прывабней для людзей вайна.

 

11.04.1998

 

Home Page

 

2536     ВЯСНА СПАЗНIЛАСЬ

 

Вясна, праменi сонца кiне,

Зазелянее ўраз мурог,

Навокал будзе безлiч мiнi,

I шмат прыгожых стройных ног.

 

Натхненне прыйдзе да мужчыны,

Любоў прыродаю дана,

Ў тым вiнаватыя жанчыны,

Зусiм не сонца i вясна.

 

Нiколi сэрца не астыне,

Не з'есць ушчэнт пачуццi ржа,

Як хваляванне ёсць ад мiнi,

Як любiць прыгажосць душа.

 

Вясна, жанчыны, мiнi, ногi,

Ад iх не адарваць вачэй,

Але вясна спазнiлась трохi,

Няхай iдзе яна хутчэй.

 

13.04.1998

 

Home Page

 

2537     ЧАРОЎНАЯ ЎСМЕШКА

 

Шаша грунтоўная – не сцежка,

У пекла шлях па ёй iдзе,

Твая чароўная усмешка

Любога з розуму звядзе.

 

Адкуль ў яе такая сiла,

Што полымем душа гарыць?

Магутнай зброяю любiла

Для жарту сэрца пакарыць.

 

I не iснуе абароны,

Каб моцны клiч перамагчы,

Браць душы здатная ў палоны,

Ды сэрцы болем абпячы.

 

Я варажу: арол цi рэшка,

Звядзеш ты з розуму цi не?

Твая чароўная усмешка

На хiбны шлях вядзе мяне.

 

13.03.1998

 

Home Page

 

2538     РАНIШНIЯ РОСЫ

 

Схiлiлiсь нiзка каласы,

Бо памянялiся умовы,

Ад цяжкай ранiшняй расы

Сагнулiсь на сцяблах галовы.

 

Хоць намаганне гордым быць

Заўсёды кожны адчувае,

Ды, каб сваё жыццё змянiць,

Ў дастатку моцных сiл не мае.

 

I галаву патрэбна гнуць,

Бо лёс няшчасны i суровы.

Ды, як яе падняць дадуць,

Калi, як колас, вельмi кволы?

 

Але ў жыццi няма журбы,

Калi магутныя бярозы,

Яшчэ лепш – моцныя дубы,

Iм толькi лiсце мыюць росы.

 

13.04.1998

 

Home Page

 

2539     РУБЯЖЫ ЖЫЦЦЯ

 

Ўсе гады, што прайшi, ўжо не вельмi цiкавы,

Як старонкi прачытанай кнiгi, яны,

Нi ганьбы не даруюць, тым болей нi славы,

Сонца ззяла у iх i былi перуны.

 

Ды i людзi праз час не цiкавяць таксама,

Калi новых знаёмств на шляху больш няма,

Для душы толькi звыклае – iсная драма,

Бо вясны не спаткаць, будзе вечнай зiма.

 

Вабяць моцна былога юнацтва мясцiны,

Ды пазнаць значна болей для шчасця дано,

Як гады, i сябры быць другiмi павiнны,

Бо iначай ў душу прыйдзе сум ўсё адно.

 

Ад уражанняў новых жыццё расквiтнее,

Бо iначай пачуццi зачахнуць ў душы,

Хто шукаць новы шлях надта спрытна умее,

Пакарае бясконца жыцця рубяжы.

 

13.04.1998

 

Home Page

 

2540     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Вялiкi выбар – мала асалоды,

Апошнi крок спатрэбiцца зрабiць,

Нялёгкi ў справах ён амаль заўсёды,

Таксама, калi прыйдзе час любiць.

 

Калi адна сярод ўсiх каралева,

Адзiны шлях цудоўны да мэты,

Бо сэрца толькi па адной балела,

Яе зрок з iншых вылучаў заўжды.

 

Як гэта да спадобы або тая,

Цi сэрца iншай хочацца здабыць,

Бясконца позiрк прыгажосць гартае,

I невядома, дзе яго спынiць.

 

Як нават вельмi добрага багата,

Адну як выбраць або аднаго?

Нiколi у душу не прыйдзе свята,

Бо цяжкi выбар. Як зрабiць яго?

 

14.04.1998

 

Home Page

 

2541     УСЁ РАЗАМ

 

Лепей ногi або грудзi,

Сцёгны цi прыгожы твар?

Калi разам усё будзе –

Для мужчын цудоўны дар.

 

Часам вабяць толькi ногi,

Больш прывабнасцяў няма,

Спадабацца будзе трохi,

Ды кахаць такiх дарма.

 

Калi грудзi – як прыгоркi,

Стома ад любоўных мук,

У кахання прысмак горкi,

Абдымаць не хопiць рук.

 

Трэба, каб ўсё мелась разам,

Лепей нечага шукаць,

Бо такую, пэўна, з часам

Можна песцiць i кахаць.

 

15.04.1998

 

Home Page

 

2542     ТРОЙЧЫ «НЕ»

 

Ў адказ хай нават тройчы скажа: «Не»,

Але ў палон душу маю забрала,

Няхай не будзе шанцаў у мяне,

Ды бачыць постаць вабную цiкава.

 

Як сонейка, пяшчотай свецiць твар,

Як зорачкi, яскрава ззяюць вочы,

Ў маёй душы пачаў палаць пажар,

Бо iскру кiнуў позiрк ёй дзявочы.

 

Мне сумна, як яна ўдалечынi,

Хачу быць побач хоць адно iмгненне,

Каб даравалi радасныя днi

Маёй душы цудоўнае натхненне.

 

Каметай хай натхненне прамiне,

Ды для душы прыемная нагода,

Хай тройчы у адказ мне скажа: «Не»,

Ды клiча на красунь глядзець прырода.

 

15.04.1998

 

Home Page

 

2543     ЖАДАЦЬ ДАСЯГАЛЬНАГА

 

Iмкнуцца шчасце мець як мора,

Не трэба больш жадаць, чым ёсць,

Ў душу не прыйдзе сум i гора,

I радасць будзе сталы госць.

 

Калi вялiкiя жаданнi,

Але падстаў для iх няма,

Няшчасце стрэнецца ў каханнi,

Ды долю папракаць дарма.

 

Не трэба вiнавацiць лёсу,

Як зайздрасцi няма мяжы,

Яна ў сабе нясе пагрозу

Мець горкi смутак у душы.

 

Каб шчасця сустракалась болей,

I ад маркот не гараваць,

Лепш зайздрасцi не мець нiколi

I дасягальнага жадаць.

 

17.04.1998

 

Home Page

 

2544     ЧАРОЎНЫ ПРАМЕНЬ

 

Калi галiнка схiлiцца дадолу,

I пападае лiст у чорны цень,

Змянiць бясконца хочацца умову,

Каб хоць калi сагрэў яе прамень.

 

На iншую лiстоту свецiць сонца,

Жыве яна цудоўна без тугi,

У цемры вельмi цяжка быць бясконца,

I хочацца, каб час прыйшоў другi.

 

Галлё хай вецер моцна разгайдае,

Каб з ценю выйсцi на кароткi час,

Прамень лiстоце радасць пакiдае,

Папесцiў злёгку, але хутка згас.

 

Душу прамень чароўны сагравае,

Хаця у ёй – бясконцая зiма,

Хоць ззяе зрэдку, ды душа адтае,

Як сталага каханага няма.

 

17.04.1998

 

Home Page

 

2545     УЛАСНАЯ МОВА

 

Сябе ганебна ашукалi,

Абрабавалi, як маглi,

Нiбы сiроты цяпер сталi:

Чужынцы на сваёй зямлi.

 

Хоць лёс прыйшоў да нас суровы,

Ды сорам сэрца не пячэ,

Адмовiлiсь ад роднай мовы.

Што горай можа быць яшчэ?

 

Як дараваць такую здраду?

Ад роспачы – у сэрцы сум,

Здзек робiм мы не па загаду,

Добраахвотна чынiм глум.

 

Цi прынясе, нарэшце, бусел

Свядомасць i праз колькi год,

Каб на Радзiме-Беларусi

Меў мову ўласную народ?

 

18.04.1998

 

Home Page

 

2546     ПРЫЦЯЖЭННЕ МIНI

 

Ад прыгажосцi сэрца не астыне,

Хоць скронi снегам густа замяло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

Калi вясна з жанчын адзенне скiне,

I сэрца палыном не зарасло,

Ў любым узросце расхвалююць мiнi,

Цудоўна, як натхненне не прайшло.

 

I радасць, як паводка, ўраз нахлыне,

Як быццам паднiмаюсь на крыло,

Глядзець бясконца хочацца на мiнi,

Да iх жаданне позiрк прывяло.

 

Хай мода цуд чароўны не пакiне,

Каб сэрца ад красы заўжды гуло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

18.04.1998

 

Home Page

 

2547     НАПАР ШЧАСЦЯ

 

Сэрца моцна балела,

Далей цяжка балiць,

Зусiм шчасця не мела,

А хацелась любiць.

 

Не гарэла, а тлела,

Знемаглася ад мар,

Бо зрабiць не умела

З кветак шчасця напар.

 

Часам кветкi збiраю,

Намагаюсь дарма,

Сваё шчасце шукаю,

А яго ўсё няма.

 

Сэрца мо заспакою

Або будзе цяжар?

Можа гэтай вясною

Зраблю шчасця напар.

 

18.04.1998

 

Home Page

 

2548     ЛIРЫЧНЫ ГЕРОЙ

 

Калi душа балiць ў паэта,

Бяда яму не па плячы,

Хоць трапяткiя вершы гэта,

Чытаць не будуць чытачы.

 

У чытача свае праблемы,

Туга цi радасць на душы,

Яму патрэбны тыя тэмы,

Каб пра яго былi вершы.

 

Хай пра каханне цi пра слёзы

Чытач жадае мець урок,

Як пра яго – няма пагрозы,

Што ён адсуне кнiгу ўбок.

 

Мой верш – як з чытачом размова,

Хоць пра сябе пiшу парой,

Але заўсёды мае слова

Ў радках лiрычны мой герой.

 

18.04.1998

 

Home Page

 

2549     РАДЫЯЦЫЙНЫЯ ГРЫБЫ

 

Раней хадзiў у саснякi,

Бо сустракацца з лесам рады,

Любiў шукаць баравiкi,

I несцi ў кошыку дахаты.

 

Бывала, зайдзеш ў верасы,

Шмат успамiнаў, ўсё бывала,

Але змянiлiся часы,

Спаткала чорная навала.

 

Час гора, смутку i журбы,

У сэрцы тоiцца пакута,

Радыяцыйныя грыбы

Цяпер найлепшая атрута.

 

Любiў хадзiць у саснякi,

Якое там было багацце!

Яно зноў будзе праз вякi,

Хадзiў, цяпер сяджу у хаце.

 

19.04.1998

 

Home Page

 

2550     КАЗАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Глядзiш – як прыгажуня з казкi,

Вачэй нiяк не адарваць,

Няма такой нiводнай краскi,

Красу з чым можна параўнаць.

 

Ў душу закралася трывога,

Яе няпроста ўтаймаваць,

Краса прызначана ад Бога.

Як мне такую пакахаць?

 

Няма мяжы майму адчаю,

Але вагацца не прыйшлось,

Здаецца, я ужо кахаю,

Чакаць не здатна маладосць.

 

Занадта казачны пачатак,

Далей сумленнасць цi мана?

Шмат ў казцы чараў i загадак,

Чым можа скончыцца яна?

 

19.04.1998

 

Home Page

 

2551     МАЛАЯ БЕЛАРУСАЧКА

 

                                       Юлi

 

Блакiт вачэй – у летнiм полi лён,

Валоссе – нiбы белая кудзеля,

А шчокi, як чырвоналiсты клён,

I галасочак – салавейкi трэлi.

 

Малая беларусачка мая,

Краса яе чароўная адкрыта,

Такiмi наша поўнiцца зямля,

Iх з iншымi нiяк не пераблытаць.

 

Ў вачах таiцца сiнь азёрных вод,

На твары – прыгажосць ад заранiцы,

I бровы паразбеглiся ўразлёт,

А губы ўзялi чырвань у сунiцы.

 

Яе краса – вясновы светлы май,

На вуснах ззяе добрая смяшынка,

Яна ўжо прадстаўляе родны край,

Хаця яшчэ маленькая дзяўчынка.

 

20.04.1998

 

Home Page

 

2552     ЗА НЯЛЮБЫХ

 

Падразае жанчыне лёс крылы,

Ды ў бядзе вiнавата сама,

Пайшла замуж, хоць быў i нямiлы,

Чакаць шчасця з нялюбым дарма.

 

У душы толькi цемра i слота,

I бясконца халодзiць зiма,

Адзiнота, ўвесь час адзiнота,

Хоць ёсць муж, ды кахання няма.

 

Бо не згасла былое каханне,

I душа па каханым балiць,

Хаця тлела яшчэ спадзяванне,

Што удасца былое забыць.

 

Лёс няшчадна i горка смяецца,

Драбок шчасця нiяк не здабыць,

Бо душою павек не сагрэцца,

За нялюбых як замуж хадзiць.

 

20.04.1998

 

Home Page

 

2553     УСЁ НЯМIЛА

 

Цячэ рэчка – няма броду,

Ды здарылась так ў жыццi,

Што хачу знайсцi нагоду

На той бераг перайсцi.

 

Непагана тут жывецца,

Ды прывабны бераг той,

Перайсцi не удаецца,

Пайду следам за вадой.

 

Мо сустрэнуся з удачай

I, нарэшце, мост знайду,

Можа будзе там iначай,

Шчасце стрэну цi бяду?

 

Бо усё душы нямiла,

Што раблю, за што бярусь,

Мне здаецца, ўжо б паплыла,

Ды пакуль яшчэ баюсь.

 

20.04.1998

 

Home Page

 

2554     СЯБРЫ

 

Гарэлку пiць з прапойцам трэба,

У карты з шулерам гуляць,

Агульнай быць павiнна глеба,

Каб асалоду адчуваць.

 

I у паэта роспач будзе,

Як верш абы-каму чытаць,

Бо не ўсхвалюе лiра грудзi,

Ацэнку твору цяжка даць.

 

Не трэба нават намагацца

I не кiдаць ў паветра слоў,

Бо можа у душы застацца

Да апанентаў нелюбоў.

 

Знайсцi каб сэрцу асалоду,

Каб час натхнення не прайшоў,

I не пазнаць тугу i шкоду,

Мець трэба ў лiрыцы сяброў.

 

20.04.1998

 

Home Page

 

2555     ПАЭТ I ВЕЧНАСЦЬ

 

Хай скончыцца прасёлак пад нагамi,

Ды пыл не замяце павек мой след,

Спыню хаду жыццёвымi шляхамi,

Але пайду далей, бо я – паэт.

 

Не змые бура след мой, нi цунамi,

Пакуль Зямля iснуе i сусвет,

Бо песня застаецца мая з вамi,

Бо нехта ўспомнiць: быў такi паэт.

 

Хоць зрэдку, хто паэзiю чытае,

Пазнае i маiх герояў свет,

Як кнiжку сцiплых вершаў пагартае,

Праз час гаворыць з чытачом паэт.

 

Было раней i ёсць паэтаў многа,

I кожны, хоць малы, пакiнуў след,

Бо паэтычны дар iдзе ад Бога,

Таму сябруюць вечнасць i паэт.

 

21.04.1998

 

Home Page

 

2556     ДАРУЙ

 

Я нахiляю прад табой каленi

I поплам пасыпаю галаву,

Хачу, каб памiж намi знiклi ценi,

Бо у трывозе доўгi час жыву.

 

Як i раней, пяшчотнае каханне

Агнём мне сэрца палiць i душу,

Бо за цябе турбуе хваляванне,

Як скарбам, я табою даражу.

 

Бясконцай не патрэбна нам маркоты,

I ценi цалкам трэба разагнаць,

Бо хочацца спакою i пяшчоты,

Каб поплам галаву не пасыпаць.

 

Ды трэба сыпаць попел, тым не меней,

Ты не сярдуй, а лепей пацалуй,

Схiляю нiзка прад табой каленi,

Прашу: велiкадушна мне даруй.

 

21.04.1998

 

Home Page

 

2557     ХТО ВIНАВАТЫ?

 

У кожнага свая мэта ў жыццi,

I кожнага свая гняце турбота,

Найлепшы стан чамусьцi не знайсцi,

Каб былi толькi ласка i пяшчота.

 

Туга i боль ў душы жывуць заўжды,

Хаця прыкласцi досыць намагання,

Прыходзiць больш няпрошанай бяды,

I значна меней ласкi i кахання.

 

Чаму так адбываецца, чаму?

I дзе ляжаць глыбiнныя прычыны?

Боль выгадна душы рабiць каму?

Вiноўнiкi мужчыны цi жанчыны?

 

Жадаецца, каб лепш было душы,

Але яна загнаная за краты,

Выразнай не знайсцi нiяк мяжы,

Жанчыны i мужчыны вiнаваты.

 

21.04.1998

 

Home Page

 

2558     ШЫРОКI ПРАКОС

 

Ад смутку i тугi няма пагрозы,

I моцна вабiць, як раней, краса,

Раблю ў жыццi шырокiя пракосы,

Спявае i звiнiць мая каса.

 

Але бясконца на шляху каменне,

Хоць намагаюсь адкiдаць iх ўбок,

Не гледзячы на ўсё маё уменне,

Туплю касу на валунах праз крок.

 

А хочацца, каса была каб вострай,

Ды на каменнi я яе саджу,

Рабiць пракос становiцца няпроста,

Хаця вакол уважлiва гляджу.

 

Але кашу жыццёвыя нягоды,

Таму няма нi смутку, нi тугi,

Раблю пракос шырокi свой заўсёды,

I лёс не намагаюсь мець другi.

 

22.04.1998

 

Home Page

 

2559     КОЛА ЖЫЦЦЯ

 

Iдзе вечна замкнутае кола,

Цвiтуць кветкi, каб раслi плады,

Ды жыццё бязлiтасна сурова,

Спее плод, каб згiнуць назаўжды.

 

Як анёлы, вабяць вока дзеткi,

Час мiне – i кожны ўжо стары,

Напачатку людзi – нiбы кветкi,

Гiне плод, як шлях бяжыць з гары.

 

Круцiцца бязлiтаснае кола,

Сутнасць яго цяжка зразумець,

Бо iснуе для жыцця умова:

Квiтнець вечна нельга, трэба спець.

 

Спелы плод – для сэрца асалода,

Ззяе ён красой, як iзумруд,

Ды, як пераспее, глянуць шкода,

Бо ператвараецца у бруд.

 

23.04.1998

 

Home Page

 

2560     ТОНКI ЛЁД

 

Iсцi няпроста, як на рэчцы лёд,

Ён пад нагамi небяспечна гнецца.

Мо перайду яе без парашкод,

Нарэшце, можа шчасце усмiхнецца?

 

Але, калi другiх шляхоў няма,

То нават небяспека не пужае,

Нядаўна распачалася зiма,

I надта кепска лёд яшчэ трымае.

 

Хоць цяжка на душы, але iду,

Лёд тонкi, пад iм рэчачка iмчыцца,

Мо шчасце я на тым баку знайду,

Ад страху сэрца моцна стала бiцца.

 

Мо там мяне сустрэне мiлы мой,

Зiмой адказ не здатны даць рамонкi,

Душа балiць, абрыдла быць адной,

Iду праз гнуткi лёд, хаця ён тонкi.

 

23.04.1998

 

Home Page

 

2561     ПЕРАБОРЫ

 

Чаго не трэба, ёсць амаль заўжды,

Ды не знайсцi тавар мне неабходны,

Цi колер светлы, цi шмат чарнаты,

Памер малы, вялiкi цi нямодны.

 

I так здаецца вельмi доўгi час,

Няма на чым трывала супынiцца,

Да выбару запал паволi згас,

На скронях ўжо валоссе серабрыцца.

 

I можна доўга так перабiраць,

Усё душы, хоть трохi, ды нямiла,

У час патрэбна палка пакахаць,

Адчуць каб сэрцам ад кахання дзiва.

 

Бягуць, як плынь, няўмольныя гады,

Ды шчасце не трымаецца ў далонях,

Здаецца, быў нядаўна малады,

Ды зараз серабро ляжыць на скронях.

 

23.04.1998

 

Home Page

 

2562     ВЯСНОВЫ САД

 

Люблю глядзець на прыгажосць прысад,

Калi каля шляхоў растуць бярозкi,

Ды да спадобы больш вясновы сад,

Як зiхацяць на сонейку пялёсткi.

 

Яшчэ не распусцiлiся лiсты,

Характар кветкi маюць надта смелы,

Iмпэт iх да кахання малады,

Прыемна бачыць воку кiпень белы.

 

Нiчога няма лепей, чым вясна,

Час шчасця i натхнення у прыродзе,

Пара кахання кожнаму дана,

Вясною ўсе у злагадзе i згодзе.

 

Гучыць вясновы радасны набат,

Бо кветкi баль любвi спраўляць саспелi,

Прыгожы, нiбы цуд, вясновы сад,

Дзе дрэвы, як нявесты на вяселлi.

 

23.04.1998

 

Home Page

 

2563     ЖЫЦЦЁ СЦВЯРДЖАЕ

 

Жыццёсцвярджальны аргумент:

Жучок маленькi поўз без страху,

Зiма жыццё знiшчала ўшчэнт,

Вясна ўсiх аднаўляе з праху.

 

Зiма халоднаю была,

Таго жучка – амаль нiчога.

Вясна жыццё ў рух прывяла,

Якая сiла у жывога!

 

Лятаюць матылькi, як пух,

Iх да жыцця вярнула сонца,

Вакол руплiвы, жвавы рух,

Так будзе доўжыцца бясконца.

 

Жыццё не ведае пагроз,

Вясна прыроду абуджае,

Зiма не страшна i мароз,

Само жыццё аб там сцвярджае.

 

23.04.1998

 

Home Page

 

2564     ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Нечакана думкi наплываюць,

Не угнацца хуткаму каню,

I адразу крылы адрастаюць,

Несцi каб мяне ўдалечыню.

 

Хай не вельмi вабная рэальнасць,

Хай не надта добрае жыццё,

Ды пякельна клiча вiртуальнасць,

Хоць яна – падман i небыццё.

 

Сэрца налiвае асалода,

I цяжар знiкае на душы,

Шчасце адчуваць прыйдзе нагода,

Думкi прабягаюць без мяжы.

 

Хай рэальнасць не заўжды ласкава,

Шмат недасягальнага ў жыццi,

Шчасце, калi думка завiтала,

Можна ў вiртуальнасцi знайсцi.

 

24.04.1998

 

Home Page

 

2565     СВОЙ ЧЫТАЧ

 

У кожнага паэта – свой чытач,

Але паэтаў многiх вельмi шкода,

Каб творы iх аднойчы пачытаць,

Нiколi не знаходзiцца нагода.

 

Стаяць ў пылу магутныя тамы,

Прывабна выглядаюць i прыгожа,

Але паэт застанецца нямы,

Нiчога чытачу сказаць не можа.

 

Да кнiг не прыкранаецца чытач,

Старонкi iх нiколi не гартае,

Чаму няма ў паэзii удач,

Пакуль адказ нiхто даць не жадае.

 

Дзе захаваны i у чым сакрэт?

Чакаць цi не ад чытача адлiгi?

Народ заўжды прызнае – ты паэт,

Калi пачне чытаць, хоць крыху, кнiгi.

 

24.04.1998

 

Home Page

 

2566     АСЕННIЯ ВЕРШЫ

 

Прайшла вясна, ўсё лета налiвалi

На галiнах ад нiзу да вяршынь,

А восенню, як яблыкi, спадалi

На дол мае саспелыя вершы.

 

Асеннiя антонаўкi заўсёды

I водар маюць, i цудоўны смак,

Але яшчэ iснуюць перашкоды,

Iх нельга спрабаваць пакуль нiяк.

 

Хоць смак i водар яблыкаў цудоўны,

Ды iх патрэбна выкарыстаць ў час,

Няхай гатунак лепшы i шыкоўны,

Ды лежаныя фрукты гiнуць ўраз.

 

Каб асалоду мець, не трэба многа,

Для яблыкаў – з галiнкi пазрываць,

Для вершаў – трохi iншая дарога:

Абавязкова iх публiкаваць.

 

24.04.1998

 

Home Page

 

2567     ШЧАСЦЕ I БЯДА

 

Шчасце цяжка здабываць заўсёды,

Толькi завiтала – ўжо няма,

Ды iмгненна i без перашкоды

Ў лёс бяда ўрываецца сама.

 

Каб мець шчасце, трэба намагацца,

Але не адбiцца ад бяды,

Шчасце не жадае адшукацца,

А бяда сустрэнецца заўжды.

 

Шчасце крочыць сцiпла i няўмела,

Вочы апускаючы на дол,

А бяда iдзе нахабна, смела

Запаўняе ўсё сабой вакол.

 

Шчасце проста ў рукi не даецца,

Яго вельмi цяжка здабываць,

Але лёс бязлiтасна смяецца,

I бяду iмкнецца дараваць.

 

24.04.1998

 

Home Page

 

2568     ОДНА ДУМА

 

Душа изведала страданье,

Я не пойму её сама,

Неукрощённое желанье

Сведёт, наверное, с ума.

 

Болит душа, и ноет тело,

Ночь не даёт сомкнуть мне глаз,

Хотя я лучшего хотела,

Как в сказке, было всё у нас.

 

Любовь пока не угасает,

Вся ночь в кошмарах и бреду,

Меня желание терзает,

Ждала любви, нашла беду.

 

Теперь как душу успокою?

Не знаю, как её лечить,

Живу лишь с думою одною,

Как мне желанье укротить.

 

24.04.1998

 

Home Page

 

2569     АДЛIТЫЯ З БРОНЗЫ

 

Пачуў або пабачыў – усё роўна

Пачуццi утвараюцца ў душы,

Пасля пераплаўляюцца грунтоўна,

Адлiць, як з бронзы, можна з iх вершы.

 

Пачуць або пабачыць – надта мала,

У кожнага цудоўны дар такi,

Ды, каб пачуцце добрым вершам стала,

Патрэбны паэтычныя радкi.

 

Паэзiя адметная ад мовы,

Галоўнае ў ёй – рытмiка складоў,

Хоць, як ў размове простай, яе словы,

Ды рыфмы быць павiнны зноў i зноў.

 

Хто паэтычны дар цудоўны мае,

Пачуцце ў словах каб магло ажыць,

У вершы словы той пераплаўляе,

Верш, нiбы з бронзы памятнiк, стаiць.

 

25.04.1998

 

Home Page

 

2570     ГЛЫБОКАЯ РАЗОРА

 

Калi ад плуга след, як ад мяцёлкi,

Добра ад поля нават не чакай,

Бо замест жыта вырастаюць зёлкi,

Хоць тлела спадзяванне на ўраджай.

 

Паэт складаць верш здатны пра адзенне,

Цi формы цела здольны апiсаць,

Хоць прыкладае талент i уменне,

Ды верш такi не будзе хваляваць.

 

Мiж тым, што бачыш i што адчуваеш,

Нiбы праз прорву, моцная мяжа,

Калi разору мелка пракладаеш,

Не страпянецца ад радкоў душа.

 

Глыбокую патрэбна мець разору,

На доўгi час каб заставаўся след,

Да вершаў каб пазбавiцца дакору,

Каб вызналi, што iх пiсаў паэт.

 

25.04.1998

 

Home Page

 

2571     УСЛАДА ЛЮБВИ

 

Я для своей души нашёл приют,

Попал в любви заманчивые сети,

Мне струны песни радости поют

Про лучшее пристанище на свете.

 

Имел всегда свободу раньше я,

Она дурманит, от неё приятно,

В далёкие и близкие края

Пути вели меня неоднократно.

 

Теперь прикован, словно Прометей,

К своей любви цепями Гименея,

Нельзя освободиться от цепей,

Нелепая и глупая затея.

 

Я за свободу не веду борьбу,

А пью любви чудесную усладу,

Благодарю превратницу-судьбу

За высшую прекрасную награду.

 

25.04.1998

 

Home Page

 

2572     БАЛЮЧА

 

Збуцвелы крыж каля дарогi,

Раней звiнела тут жыццё,

Цяпер вакол адны мурогi,

I забыццё, i небыццё.

 

Яшчэ глядзяць з надзеяй хаты,

Iм боль нясцерпны лёг на твар.

Чаму на вулiцы салдаты?

Чаму не прыйдзе гаспадар?

 

Квiтнеюць снегам яблынь кроны,

Няма ў каго i iм спытаць,

Бо не спытаеш у вароны,

Хто будзе ураджай збiраць.

 

Балюча яблыням i хатам,

I ўдзень балюча, i ўначы,

Прынёс бяду iм «мiрны» атам.

Сябе цяпер як зберагчы?

 

25.04.1998

 

Home Page

 

2573     ЛЮБIМЫЯ ВОЧЫ

 

Глядзеў бы бясконца ў глыбокiя вочы,

Жадаю ўтапiцца у iх ужо я,

Таму раблю вывад занадта прарочы,

Што ты цяпер доля, бясспрэчна, мая.

 

Даўно твае вочы былi мне знаёмы,

Ды меней была тады ў iх глыбiня,

Цяпер сэрца млее чамусьцi ад стомы,

Ты стала блiжэй для мяне, чым радня.

 

Глядзеў бы цяпер ў твае вочы бясконца,

Кахання нектар я з крынiц дзiўных п'ю,

Яны ў свет нязнаны мне свецяць, як сонца,

Я вочы твае назаўсёды люблю.

 

Вачэй вельмi многа дзявочых на свеце,

Твае толькi вабяць мяне глыбiнёй,

Яны доўгi час у мяне на прыкмеце,

Скакаць у iх згодны, як ў вiр, з галавой.

 

27.04.1998

 

Home Page

 

2574     ГОЛАС РАСЛIН

 

Я голас кветак бездакорна чую,

I дрэвы здатны гаманiць са мной,

Ў зялёную пару цi залатую,

Як лiсце ўжо цалуецца з зямлёй.

 

Чарот мне песню радасцi спявае,

Яна не горш, чым трэлi салаўя,

Трава са мной гамонiць маладая,

Выразна, як журчанне ручая.

 

Я голас жалю здатны чуць нясмелы,

Як кветкi без патрэбы жорстка рвуць,

Як плачуць пад сякерай вострай дрэвы,

Як косы травы у пракос кладуць.

 

Бяру i боль, i радасць ад прыроды,

Мне голас падае раслiнны свет,

Спявае цi гамонiць ён заўсёды,

Яго я адчуваю, бо паэт.

 

28.04.1998

 

Home Page

 

2575     ВЕРШЫ АБ РАДАСЦI

 

Няма адчаю i маркоты,

Бо радасць ў сэрцы – цераз край,

Прыйшла пара асенняй слоты,

А на душы – вясновы май.

 

Хоць настрой часам i псуецца,

Але так i павiнна быць,

Ды, як ў юнацтве, сэрца б'ецца,

Агонь жыцця ў вачах гарыць.

 

Мой верш, як песня шчасця, льецца,

Бо радасна на свеце жыць,

Тузе прыйсцi не удаецца,

Хаця на скронях снег ляжыць.

 

I ззяюць яркiм сонцам вёсны,

Пяшчота плёскае ў душы,

Хоць восень, зелянеюць сосны,

Пiшу аб радасцi вершы.

 

28.04.1998

 

Home Page

 

2576     ВОСЕНЬ

 

Скончыўся iмгненна час вясновы,

Што лiстоту дараваў галлю,

Вось ужо i першы лiст кляновы

Лёг яшчэ на цёплую зямлю.

 

Крона пышна расквiтнела летам,

Цешылась, што лiст яе разны,

Любавалась дзiўным Боскiм светам,

Бачыла аб светлым шчасцi сны.

 

Але крочыць восень залатая,

I гатуе непаметна скон,

Лiст упарта на зямлю злятае,

Вельмi жорсткi у жыцця закон.

 

Не паспееш нават аглянуцца,

Шлях асеннi клiча ў небыццё,

Восень трэба працягнуць iмкнуцца,

Люба i асенняе жыццё.

 

28.04.1998

 

Home Page

 

2577     ВОЗМОЖНО

 

Весна. С любовью на тебя смотрю,

Мир для меня светлее стал намного,

Ведь я любовь свою тебе дарю,

Моя ты дорогая недотрога.

 

Покрылись белой кипенью сады,

В природе цикл любви начался вечный,

Но до сих пор ещё не любишь ты,

Не жжёт тебя пока огонь сердечный.

 

Любовь мою ты можешь отвергать,

Ведь сердцу не прикажешь, но, тем паче,

Я буду по тебе всегда страдать,

Люблю и сделать не смогу иначе.

 

Весна. Любовь. Но счастья пока нет,

Ты надо мной безжалостно смеёшься,

Я жду твой положительный ответ,

Возможно, ты любовью отзовёшься.

 

28.04.1998

 

Home Page

 

2578      ШТО ЗАСТАНЕЦЦА?

 

У столь накiраваны грудзi,

Твар – нiбы сонейка усход,

У сарнаў ног такiх не будзе,

Было так у семнаццаць год.

 

Ды дадае гады зязюля,

I прападае бляск былы,

Была дзяўчына – ўжо матуля,

Цяпер галоўнае – малы.

 

Сабе ўжо не хапае часу,

I, як ранковая раса,

Чароўнасць прападзе адразу,

Бывай, дзявочая краса.

 

Ад працы вены спсуюць ногi,

Перааруць маршчыны твар,

Абвiснуць грудзi да падлогi.

А што застанецца ад мар?

 

29.04.1998

 

Home Page

 

2579     ПАЭЗIЯ РАДАСЦI

 

Паэзiя быць зброяй здатна,

Чуваць ў ёй грозны кулi свiст,

Яна змагаецца выдатна,

Ды я – упарты пацыфiст.

 

Яна iсцi за плугам можа,

I з ёй лягчэй папрацаваць,

У справах добра дапаможа,

Ды лепей з ёй адпачываць.

 

У кiрзавых быць здатна ботах,

Цi па лапцях у ёй туга,

Ды вершы мне складаць ахвота,

Калi у лодачках нага.

 

Верш да змагання заклiкае,

Цi клiчуць працаваць вершы,

Ды нездарма чытач жадае

Мець толькi радасць для душы.

 

30.04.1998

 

Home Page

 

2580     ГРЕХОВНЫЙ ВЗГЛЯД

 

Пока на женщин смотришь с вожделеньем,

То каждый день приходится грешить.

Каким же надо обладать терпеньем,

Чтоб глаз на красоту не положить!

 

Как от грехов избавиться, не знаю,

Но на повестке дня стоит вопрос,

Всегда глаза на женщин поднимаю,

Греховным взгляд такой считал Христос.

 

Однако, создал Бог Адаму Еву,

Чтоб в жизнь пришли и радость, и успех,

Смотреть на женщин, даже не по делу,

Видать, Отец-Бог не считал за грех.

 

Ведь смотрят же на женщин иудейских

И от грехов не знают тяжких ран.

Как избежать нам правил фарисейских,

Чтоб не был грешным взгляд для христиан?

 

30.04.1998

 

Home Page

 

2581     БЯСКОНЦЫ БОЙ

 

Аб шчасцi, нiбы свечка, згаслi мары,

Iдзе працяглы i смяротны бой,

Як на вайне, ёсць страты i ахвяры

На любай магiлёўшчыне маёй.

 

Чаго чакаць, якое заўтра будзе?

Душа i сэрца ад бяды балiць,

Боль разрывае ад бяссiлля грудзi.

Далей як у такой навале жыць?

 

Iдзе бясконцы бой за выжыванне,

Бестэрмiновы, жорсткi, на гады,

Нi дапамогi, анi спачування,

Сэнс страчаны, ў жыццi няма мэты.

 

Паволi смерць нясе нам «мiрны» атам,

Заложнiкам народ нявiнны стаў,

Адначасова кожны стаў салдатам,

Каб ў бой iшоў ўвесь час i памiраў.

 

1.05.1998

 

Home Page

 

2582     ЦУДОЎНЫ СОН

 

Шкада, што першы кнiгi разгартаю,

Якiя на палiцах дваццаць год,

Зусiм паэтаў родных не чытае

Наш, нiбы шматчытаючы, народ.

 

Стае няўтульна i трывожна сэрцу,

Прыходзiць цяжкi смутак у душу,

Складаць вершы зусiм не мае сэнсу.

Навошта я iх кожны дзень пiшу?

 

Народ на роднай мове не гаворыць,

У рукi нават кнiг не хоча браць,

Паэты ад душы ўсiм думкi дораць,

Але нiхто не хоча дар прымаць.

 

Стаяць нямыя кнiгi на палiцах,

Садзiцца пыл на iх дзесяткi год,

Але паэтам сон цудоўны снiцца,

Што пачытае вершы iх народ.

 

1.05.1998

 

Home Page

 

2583     ВЯСНОВАЯ ПРАГА

 

Аб чым цяпер гамонiць бор сасновы,

I шэпчуцца аб чым ў лагчынах мхi?

Што лесу трэба першы дождж вясновы,

Ад прагi каб не адчуваць тугi.

 

Здавалась, шчасце недзе недалёка,

Прыходзiла ўжо дастаткова хмар,

Ды, як раней, гняце нясцерпна спёка,

Рэальнасць адразняецца ад мар.

 

I чыстае вакол пакуль што неба,

Пячэ мацней несправядлiвы лёс,

Барам i мхам дажджу занадта трэба,

А ён хмурынкi нават не прынёс.

 

Замучыла бясконцае чаканне,

Не радуе цудоўная вясна,

Бо дапякае прага без кахання,

Няма патолi ў сэрцы, я адна.

 

2.05.1998

 

Home Page

 

2584     ПРАЙГРАНЫ БОЙ

 

Прайграны у баi не першы раунд,

Ў байца – нiчога, пыхi апрача,

Даўно лiтаратурны андаграунд

Амаль зусiм не мае чытача.

 

Спрачаюцца: хто лепшы з iх, хто першы,

Хто зборнiкi друкуе, хто тамы,

Нi прозу не чытаюць, анi вершы,

Бiблiятэчны фонд амаль нямы.

 

Змагаюцца памiж сабой паэты,

Пад дых б'юць моцна або з-за пляча,

Ды бой зусiм не мае сэнсу гэты,

Змагацца разам лепш за чытача.

 

Мабыць, цяпер iдзе апошнi раунд,

Чытач не хоча кнiг зусiм чытаць.

Нарэшце, схамянецца андаграунд?

Макулатуру лепш не выпускаць.

 

2.05.1998

 

Home Page

 

2585     ПАЧАЎ ПОЗНА

 

Пачаў я позна, часу вельмi мала,

I да апошняй блiзка ўжо мяжы,

Таму упарта муза дыктавала

Мне кожны дзень прыгожыя вершы.

 

I спадчына вялiкая набралась,

Яе нiхто пакуль што не кране,

Бо ўся яна яшчэ стаяць засталась

У папках на палiцах у мяне.

 

Ды лёс такi, хоць я зусiм не першы

Надрукаваць не здатны, а пiшу,

Даваць мне асалоду здольны вершы,

Бо могуць шчасцем напаўняць душу.

 

Пачаў я позна, i хоць мала часу,

Ды iм, як зрэнкай вока, даражу,

У вершах ўсё хачу сказаць адразу,

Калi успею – многа раскажу.

 

2.05.1998

 

Home Page

 

2586     ЛЕЧЫЦЬ ЧАС

 

Мо ад крыўды плакалi бярозы,

Бо пазналi жорсткую руку,

Сок вясновы горкi, нiбы слёзы,

Часам бег на белую шчаку.

 

Палымнелi зелянiнай ў траўнi,

Хутка лiст пакрыў iх малады,

Прыйшла радасць замест крыўды даўняй,

Але з часам лiст стаў залаты.

 

Жыццё ўсё змяняе рэзка з часам:

Шчасце, радасць, крыўда ад пагроз.

Бо жыццё – усе пачуццi разам,

I ў людзей таксама, як ў бяроз.

 

Калi кiнуць жорсткую абразу,

Каб запал ў душы зусiм не згас,

Слёзы могуць аблягчыць адразу,

Ды душу надзейней лечыць час.

 

3.05.1998

 

Home Page

 

2587     ГАРКАТА

 

Растрывожыла сэрца вясна,

Смак на вуснах маiх гаркаваты,

Не мая у жаданнi вiна,

Ды каханне знявечылi вады.

 

Спакой хочацца мець для душы,

Бо абрыдлi размовы пра працу,

Ў пацалунках – прытулак iлжы,

Але прагне душа хоць эрзацу.

 

Мне ў душы залатая вясна

Паламала магутныя краты,

Буду п'янай цяпер без вiна,

Бо галодны скарыначцы рады.

 

Без кахання гасцюе бяда,

I бяссорамна доля смяецца,

Хоць на вуснах маiх гарката,

Душой хочацца часам сагрэцца.

 

3.05.1998

 

Home Page

 

2588     НАВУКА I ЖЫЦЦЁ

 

Наказала мацi вельмi строга,

Што пара каханага прыдбаць,

Але не занадта маладога,

Значна лепш багатага шукаць.

 

Не патрэбна нават цалавацца,

Лепей яшчэ трохi пачакаць,

Небяспечна палка абдымацца,

Каб пасля адной не гараваць.

 

Адна справа – матчына навука,

Ды другая – бурнае жыццё,

Як спаткае ад кахання мука,

I навука пойдзе ў небыццё.

 

Маладога палка я кахаю,

Быць з сабой абрыдла ў барацьбе,

Выгады нiякай не шукаю

I каханню аддаю сябе.

 

4.05.1998

 

Home Page

 

2589     ЗЕНIТ ПРЫГАЖОСЦI

 

Як цягнiкi, бягуць жыцця гады,

Змяняюць ўсё грунтоўна i iмклiва,

Прыемна вабiць выгляд малады,

Бо чалавек – прыроды мудрай дзiва.

 

I сумаваць зусiм няма прычын,

Бо непрывабных нават не трапляе,

Ад позiрку на маладых жанчын

У сэрцы грукат, дух перахапляе.

 

Ды завiтаюць iншыя часы,

I тыя ж даўганогiя жанчыны

Не маюць нi фiгуры, нi красы,

Цудоўны твар знявечваюць маршчыны.

 

Калi ў зенiце ззяе прыгажосць,

Ёй ў лепшы час патрэбна скарыстацца,

Каб шкадаваць нiколi не прыйшлось,

Як грымне час з красою развiтацца.

 

4.05.1998

 

Home Page

 

2590     ПЕРШЫ СНЕГ

 

Як пялёсткi яблыневай кветкi,

На далонь сняжынкi я лаўлю,

Снег накрыў асеннiя палеткi,

Лёг чароўнай коўдрай на зямлю.

 

А сняжынкi весела злятаюць,

Iмi ўвесь запоўнiўся абшар,

На маiх далонях хутка таюць,

Заляпiлi белым пухам твар.

 

Ззяюць ў праменях, як самацветы,

Назбiраць iх можна поўны мех,

Для душы цудоўны момант гэты:

Вабiць цудам самы першы снег.

 

Калi ляжа першы снег на скронях,

Хутка ў госцi з'явiцца зiма,

Але снег не растае ў далонях,

Радасцi ад замецi няма.

 

5.05.1998

 

Home Page

 

2591     ПАЧУЦЦЕ ШЧАСЦЯ

 

Рэчка ўшыр амаль не разлiваецца,

Толькi разам крочаць берагi,

Хаця часам у жыццi здараецца:

Першы неласкавы цi другi.

 

Але плынь яе заўжды ласкавая,

Бо на берагах стаяць бары,

Часам прабягае хваля малая,

Калi разбушуюцца вятры.

 

Вада ў рэчцы чыстая, глыбокая,

Ёй не дакучае мелiна,

Сэрцайка ад вiру часам ёкае,

Ды не берагоў у тым вiна.

 

Рэчка цi шырокая, цi вузкая,

Але даўжынёй на ўсё жыццё,

Ў берегах мурог цi глеба грузкая,

Ды ад плынi шчасця пачуццё.

 

6.05.1998

 

Home Page

 

2592     БАЙСТРУКI

 

Доля шматпакутная,

Бусел iх прынёс,

Свае вершы футраю

Захiну ў мароз.

 

Як дзiця, няпрошана

Яны выйшлi ў свет,

Iм шаша нямошчана,

Аўтар – не паэт.

 

Вершы мне – як крэўныя,

Лёс у iх такi,

Бо жывуць, няпэўныя,

Нiбы байструкi.

 

Ў свет прыйшлi прыгожымi,

Ўсiх я iх люблю,

Байструкам няпрошаным

Метрыку зраблю.

 

7.05.1998

 

Home Page

 

2593     ПЕРШЫ КРОК

 

Як да кахання ёсць нахiльнасць,

Але каханы – стары дзед,

Бядою стане сексафiльнасць,

Нямiлым будзе белы свет.

 

Назея крохкая згасае,

Бо больш няма чаго чакаць,

Ды сэрца беднае палае,

I хоча горача кахаць.

 

Цi можна вырашыць праблему

I страсцi пагасiць пажар?

Адказ даць трэба на дылему,

Што зберагаць: душу цi твар?

 

Ў душы ўжо д'ябал варушыцца,

На грэх штурхае незнарок.

Незразумела, як рашыцца

Зрабiць, нарэшце, першы крок?

 

7.05.1998

 

Home Page

 

2594     ЗРАБIЦЬ ДОБРЫМI

 

Вершы мае – як тэарэмы,

Ды ясны ў iх рашэння ход,

Бо разрабляемыя тэмы

Мяне хвалююць i народ.

 

Здаецца мне, што адчуваю

Я на адлегласцi душу,

Няма для тэм канца i краю,

Бо аб душы заўжды пiшу.

 

Прыходзяць вершы нечакана,

Як ўвесну спевы салаўя,

Мне боль чужы – на сэрцы рана,

Чужая радасць – як мая.

 

Здаецца мне, што разумею,

Хто добры, а хто лiхадзей,

Складаю вершы, як умею,

Зрабiць каб добрымi людзей.

 

7.05.1998

 

Home Page

 

2595     ИДУТ ДЕВЧОНКИ

 

Весной девчонки – как цветы,

В нарядах ярких расцветают

И без излишней суеты

Сердца мужские покоряют.

 

Но, видно, не причём наряд,

А то, что скрыто под нарядом,

Красу увидеть каждый рад,

Она откроется пред взглядом.

 

И не наряд, и не весна,

А привлекают формы тела,

Краса ведь издали видна,

Когда показывать умело.

 

Краса! Прекрасней нет мечты,

Достичь её – всей жизни дело,

Идут девчонки, как цветы.

Моя где бродит королева?

 

7.05.1998

 

Home Page

 

2596     ПАЛЁТ БУСЛА

 

Шчасце адчуваецца якое!

Жыта дачакалася пары,

Поле пад нагамi залатое,

I абсяг блакiту угары.

 

А вакол – лясоў цудоўных нiтка,

Край мой родны ўзлёт пачаў круты,

Ўсiм вядома, што яго вiзiтка

Лес зялёны, колас залаты.

 

Ў вышынi расправiў крылы бусел,

I блакiт раскiнуўся вакол,

Бусел – сiмвал нашай Беларусi,

Здатны пагражаць яму арол.

 

Бусел не ляцiць ў абшар сумежны,

Радасць яго ўгору падняла,

Ды арол нахабны i драпежны

Сочыць, як iдзе палёт бусла.

 

8.05.1998

 

Home Page

 

2597     ЗАМУЖНIЯ ЎДОВЫ

 

Так павялося з даўнiны:

Бяда ў жыццi чакае дзеўку,

Бо беларускiя сыны

Мяняюць жонку на гарэлку.

 

Каханне гасне на вачах,

Як дым, ў нябыт збягаюць мары,

Ў душы пануе толькi жах,

Сямейнае жыццё горш кары.

 

А п'янаму – ўсё трын-трава,

Шмат ад яго цярпець прыйдзецца,

Жыве замужняя ўдава,

I недзе ёй душой сагрэцца.

 

Чаму жанчын пакрыўдзiў лёс?

Не вельмi цяжкае пытанне,

Мужчына сталы боль прынёс:

Гарэлка даражэй кахання.

 

9.05.1998

 

Home Page

 

2598     ЛЯЦЕЦЬ ДА ШЧАСЦЯ

 

Бяда або аб шчасцi мары?

Уважлiвей паназiрай,

Усё напiсана на твары,

Хавай адказ цi не хавай.

 

Бо твар – цудоўнае люстэрка,

I бачна праз яго душа,

Цi шчасця поўная ў ёй мерка,

Цi толькi ад тугi iмжа.

 

Вакол упарта назiраю,

Ды зрэдку бачу твар такi,

Якi усмешка асвятляе,

Больш твараў хмурых ад тугi.

 

Хто робiць нам бясконца шкоду

I не дае чароўных крыл?

Да шчасця каб ляцець народу,

Хто б людзям ўсмешку падарыў?

 

9.05.1998

 

Home Page

 

2599     ПЕРАМОГА

 

Вагомей не было нiчога,

Чым дзень, як скончылась вайна.

Што даравала перамога,

Цi дала шчасце нам яна?

 

Цяпер ў пашане ветэраны,

Але другiя ў бой iшлi,

У iншых ў сэрцы былi раны,

Як ў бруд кiдалi медалi.

 

Жыцця свайго не шкадавалi,

Было шалёных шмат атак,

Ды многiх з iх накiравалi

Пасля у сталiнскi гулаг.

 

Пакутавалi iнвалiды,

Збiралi хлеб, як жабракi,

Ў свой час яны былi забыты,

Цяпер кладзем на прах вянкi.

 

9.05.1998

 

Home Page

 

2600     САПРАЎДНЫ ГЕРОЙ

 

Ў Берлiн ваенныя дарогi

У сорак пятым прывялi,

Цяпер да свята перамогi

Прышпiльваць трэба медалi.

 

Засталiсь толькi ветэраны,

Што i не нюхалi баёў,

А бачаць iх, як мы, з экранаў,

Ды ў iх па дзесяць медалёў.

 

А ў перамогу, ў сорак пяты,

Той, што змагаўся, нiбы леў,

Вярнуўся ранены дахаты,

Нашыўку за раненне меў.

 

Салдату тры нашыўкi далi,

Так ён адзначаны вайной,

Для iншых выдаюць медалi,

Не меў сапраўдны iх герой.

 

9.05.1998

 

Home Page     Верш 2601

 

 

 

Hosted by uCoz